Пры выкарыстанні інфармацыі, размешчанай на сайце fingramota.by, спасылка на сайт абавязковая!

Аб партале

Добры дзень, дарагія сябры!

Сучасны свет немагчымы без грошай. Веды пра грошы з'яўляюцца вельмі важнымі, бо людзі карыстаюцца грашыма амаль кожны дзень, разлічваюцца імі за пакупкі і паслугі, з іх дапамогай імкнуцца рэалізаваць свае мары. Аднак не кожны чалавек з упэўненасцю можа сказаць, што добра ўмее распараджацца грашыма, ведае ў якое рэчышча іх накіраваць і як прымусіць "працаваць".

Фінансавая адукацыя неабходна ўсім катэгорыям грамадзян. Дзецям яна дае ўяўленне аб каштоўнасці грошай, закладвае фундамент для далейшага развіцця навыкаў планавання бюджэту і зберажэнняў. Моладзі фінансавая граматнасць можа дапамагчы ў вырашэнні праблемы фінансавання адукацыі або жыллёвай праблемы. Дарослым фінансавая граматнасць неабходна для кіравання асабістымі фінансамі і прыняцця разумных рашэнняў пры інвеставанні зберажэнняў, выкарыстанні розных фінансавых прадуктаў і паслуг, а таксама для планавання пенсійнага забеспячэння. Граматны спажывец фінансавых паслуг лепш абаронены ад махляркіх дзеянняў у галіне фінансаў.

Фінансавая граматнасць насельніцтва спрыяе прытоку сродкаў грамадзян у эканоміку краіны і ўмацаванню фінансавай стабільнасці. З павышэннем ўзроўню фінансавай граматнасці насельніцтва паралельна развіваюцца і рынкі фінансавых паслуг, скарачаюцца выдаткі грашовага абарачэння, у фінансавую сістэму далучаюцца большыя зберажэнні насельніцтва, ствараюцца ўмовы для развіцця страхавых рынкаў і накапляльных сістэм пенсійнага забеспячэння, скарачаюцца завышаныя спадзяваннні на дзяржаўную фінансавую падтрымку, насельніцтва атрымлівае веды прынцыпаў і інструментаў фінансавага рынку, зніжаецца рызыка панікі на спажывецкім і фінансавым рынках.

Мэты стварэння Інтэрнэт-партала па фінансавай граматнасці:

Павысіць узровень ведаў насельніцтва Рэспублікі Беларусь аб фінансавых прадуктах і іх граматным выкарыстанні;

Папулярызаваць ідэю фінансавай граматнасці сярод насельніцтва Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных і прыватных арганізацый.

Задачы Інтэрнэт-партала па фінансавай граматнасці:

Прадастаўленне насельніцтву базавых фінансавых ведаў у простай і цікавай форме;

Атрыманне аб'ектыўнай зваротнай сувязі (размяшчэнне на Інтэрнэт-партале кніг, артыкулаў і брашур па фінансавай граматнасці і эфектыўным кіраванні асабістымі фінансамі, а таксама відэаматэрыялаў);

Ажыццяўленне інфармацыйнай падтрымкі;

Размяшчэнне аператыўнай інфармацыі аб мерапрыемствах і падзеях у фінансавай сферы.

  

КУРСЫ валют

18.02.18 19.02.18
EUR Еўра 2,4557 2,4557
USD Долар ЗША 1,9600 1,9600
RUB 100 Расійскіх рублёў 3,4788 3,4788
Кошык валют (USD, EUR, RUB) 0,2732
Правер сваю фінансавую дасведчанасць

Навіны

Вызначаны пераможцы рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў

16.12.2017

Пераможцы штогадовай рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў X–XI класаў вызначаны 15 снежня 2017 года ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь.

Актуальная інфармацыя

З Новым годам і Раством Хрыстовым!

30.12.2017

Дарагія сябры! Віншуем Вас з Новым годам і Раством Хрыстовым!

Навучальнае відэа

Аляксандра Герасіменя аб банкаўскіх дэпазітах

Які крэдыт сапраўды таннейшы?

З уступленнем у сілу новага Банкаўскага кодэкса ў Беларусі былі "знішчаны" ўсе камісіі па крэдытах, якія раней часта прапаноўвалі асобныя банкі. Аднак поўнай празрыстасці чакаць не выпадае. Так ці іначай банкі будуць імкнуцца ўзяць грошы хаця б за што-небудзь. Тым больш паказваць у рэкламе завоблачныя стаўкі нікому не захочацца.

Калі вы хочаце выбраць найбольш выгадны і прымальны для вас крэдыт (калі, дарэчы, ён сапраўды патрэбны і без яго ніяк не абысціся), то неабходна звяртаць увагу не толькі на стаўку, якую вам прапануюць. 

Заўсёды пытайцеся наконт усіх выплат, якія вы павінны будзеце зрабіць, калі прыходзіце ў банк па крэдыт (незалежна ад таго, які гэта крэдыт, — спажывецкі, на картку, экспрэс-крэдыт, крэдыт на нерухомасць і аўтамабіль). Гэта могуць аказацца: плата за афармленне дакументаў, за выпуск крэдытнай карткі, страхаванне, за зняцце наяўных сродкаў і гэтак далей. Будзьце пільнымі.

Беражы крэдытную гісторыю з самага пачатку

Знайсці сёння чалавека, жыццёвы "анамнез" якога ні быў бы абцяжараны хаця б адным крэдытам, справа не з простых.

Як спланаваць уласны бюджэт?

1. Неабходна вызначыць, якія даходы ёсць у сям’і, гэта значыць тыя сродкі, якія маюцца ў вашым распараджэнні ці будуць мецца. Напрыклад, зарплата, даходы ад укладаў і г.д.

2. Варта распісаць і ўлічыць усе выдаткі, размеркаваўшы іх на абавяз- ковыя (неабходныя) і неабавязковыя.

3. Наступны крок — супаставіць даходы і выдаткі. Калі даходаў больш, чым выдаткаў, то гэта значыць, што вы на правільным шляху і можаце вы- карыстоўваць гэтую розніцу на датэрміновае пагашэнне крэдыту, на доўгатэрміновае планаванне, зберажэнні. Калі расходаў больш, чым даходаў, то неабходна старанна ацаніць свае неабавязковыя выдаткі і па максімуме скараціць іх, каб даходы зраўняліся з выдаткамі. І ў далейшым неабходна строга кантраляваць свае даходы і выдаткі.

Для складання бюджэту на больш доўгі тэрмін патрабуецца ўлічыць яшчэ такія фактары, як эканамічная сітуацыя ў краіне, інфляцыя. Складанне сямейнага бюджэту і яго выкананне прывядзе да эканоміі пэўнай колькасці грошай, якія пасля будуць неабходныя для рэалізацыі жыццёвых мэт. Міжнародныя спецыялісты раяць 5—10% ад даходу адкладаць, фарміруючы тым самым падушку бяспекі сям’і. У кожнай сям’і падушка бяспекі павінна складаць 3-4 штомесячныя бюджэты. Бо заўсёды ёсць незапланаваныя выдаткі. У сярэднім збалансаваны бюджэт сям’і выглядае наступным чынам:

— 50—60% — абавязковыя плацяжы, пакупка рэчаў, неабходных для жыцця;

— 20—30% — забавы, падарожжы, адпачынак;

— 10—20% — зберажэнні (рэзервовы фонд; сродкі для далейшага інвеставання; назапашванне пэўнай сумы на якую-небудзь глабальную куплю; пенсійныя зберажэнні і інш.).

Як выбраць крэдыт?

Рашэнне аб звароце за крэдытам павінна прымацца сур'ёзна і ўзважана. Падумайце і яшчэ раз крытычна ацаніце неабходнасць звяртацца за крэдытам. Пажадана, каб крэдыт браўся на сапраўдна неадкладныя і абгрунтаваныя мэты. Ва ўсіх астатніх выпадках лепш накапіць. Але ў жыцці бываюць такія сітуацыі, калі без дадатковых грашовых паступленняў немагчыма вырашыць тую ці іншую важную праблему і неабходнасць узяць крэдыт прызнаецца надзённай.

Перад падпісаннем крэдытнага дагавора старанна вывучыце яго. Ніколі не падпісвайце паперы не чытаючы! Уважліва і ўдумліва чытайце ўсе пункты крэдытнага дагавора! У гэтых мэтах, па магчымасці, вазьміце крэдытны дагавор дадому, больш уважліва вывучыце яго ўмовы, якія ўстанаўліваюць Вашы абавязкі, пераканайцеся, што крэдытны дагавор не ўтрымлівае умоў, пра якія Вам не вядома ці сэнс якіх Вам не ясны. Звярніце ўвагу, дапускаецца ці ўмовамі крэдытнага дагавора магчымасць датэрміновага пагашэння крэдыту. Часам банкі ва ўмовы крэдытнага дагавора ўключаюць пункты, якія змяшчаюць штрафныя санкцыі ці камісіі за датэрміновае пагашэнне крэдыту. Для ўсіх фінансавых устаноў агульным з'яўляецца патрабаванне Нацыянальнага банка: прадастаўляць кліенту поўную інфармацыю аб працэнтах па крэдыце, забароненыя «схаваныя» плацяжы і камісіі. У мэтах абароны правоў крэдытаатрымальнікаў маецца таксама патрабаванне аб тым, што змяненне ўмоў крэдытнага дагавора, якое цягне змяненне памеру працэнтаў за карыстанне крэдытам, магчыма толькі пасля заключэння дадатковага пагаднення з крэдытаатрымальнікам. У разе не згоды на змяненне ўмоў крэдытаатрымальніку прадастаўлена права датэрміновага пагашэння крэдыту. Пры гэтым тэрмін пагашэння не можа складаць менш за тры месяцы з дня прад'яўлення патрабавання аб датэрміновым вяртанні.