04.09.2020 - 18.12.2020
#Алімпіяда

Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў X–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі пройдзе ў Беларусі ў верасні – снежні 2020 г.

Арганізатары алімпіяды – Нацыянальны банк і Міністэрства адукацыі. Парадак правядзення рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці зацверджаны сумеснай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка і Міністэрства адукацыі ад 3 жніўня 2020 г. № 257/210.

Алімпіядныя заданні будуць уключаць пытанні ў выглядзе тэстаў з варыянтамі адказаў па наступных тэмах: асабістыя фінансы, наяўныя грошы, зберажэнні, запазычанні, лічбавы банкінг, дзейнасць цэнтральнага банка, страхаванне, падаткі, інвестыцыі; таксама ўключаны шэраг задач на разлікі і вылічэнні, якія датычацца фінансаў.

У дапамогу старшакласнікам і педагогам для падрыхтоўкі да алімпіяды Нацыянальным банкам распрацаваны метадычныя рэкамендацыі, якія ўключаюць апісанне тэм заданняў, рэкамендуемыя крыніцы інфармацыі, прыклады пытанняў з адказамі і тлумачэннямі. З метадычнымі рэкамендацыямі можна азнаёміцца на Адзіным партале фінансавай граматнасці http://www.fingramota.by.

Этапы

Ва ўстановах адукацыі
04.09.2020 - 30.09.2020

   

Раённы этап
23.10.2020 - 23.10.2020

  

Абласны (Мiнскi гарадскi) этап
20.11.2020 - 20.11.2020

  

Заключны этап
18.12.2020 - 18.12.2020