27.12.2019 - 27.12.2019

З цікавай праграмай у рамках акцыі "Нашы дзеці" пабывалі супрацоўнікі РРБ-Банка ў Сенненскай школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот.

Падчас правядзення акцыі супрацоўнікі РРБ-Банка правялі ўрок па фінансавай граматнасці на актуальную тэму "Увага! Кіберзлачынцы!". Таксама ўсім спадабалася святочная праграма на якой гулялі ў гульні, апладзіравалі юным спевакам, танцорам на школьнай сцэне. Усе дзеці атрымалі падарункі ад РРБ-Банка.
Як адзначыла начальнік службы маркетынгу Алена Наркевіч, місія супрацоўнікаў РРБ-Банка ў дадзенай акцыі была не толькі ў тым, каб павіншаваць дзяцей з навагоднімі святамі, пагутарыць і падарыць падарункі, але і падрыхтаваць іх, асабліва старшакласнікаў, да фінансавага дарослага жыцця, распавесці аб бяспечным выкарыстанні лічбавых тэхналогій і рэсурсаў інтэрнэту пры здзяйсненні розных аперацый, аб канфідэнцыйнай інфармацыі, пра тое, як абараняць свае фінансы.