Фінансавыя кнігі

Гэта прыгодніцкая гісторыя пра дзяўчынку Кіру, яе сяброў і сабаку Мані, які ўмее размаўляць. Галоўная мэта дзяцей у кнізе – разбагацець. Яны шукаюць усе шляхі да гэтага, а лабрадор Мані – гэткі  своеасаблівы мысляр – дае дзецям парады.


Хто напісаў: Бодо Шэфер 
Хто выдавец: Попуррі, 2019 г.
Колькі старонак: 192 стар.

Пра што кніга:
У кнізе паслядоўна расказваецца аб тым, як зарабляць, зберагаць і памнажаць грошы на прыкладах прыгод нашых герояў. Дзеці ў кнізе вучацца разумнаму размеркаванню грошай і таму, як дасягаць сваёй мэты. У тэксце раскрываюцца не толькі тэхнічныя, але і маральныя пытанні накшталт таго, як варта ставіцца да грошай, як не даць ім закружыць вам галаву і разбурыць стасункі.

У кнігі досыць шырокае кола патэнцыйных чытачоў – ад пачатковай школы і да 8-9 класаў.

 
Голас(оў) 7