З вядзення сямейнага бюджэту пачынаюцца фінансава граматныя паводзіны. Аднак многія з нас дапускаюць памылкі, што не дае магчымасць дакладна ацаніць фінансавую сітуацыю і зрабіць правільныя высновы. Пагаворым пра іх у гэтым артыкуле

Каб забяспечыць сабе матэрыяльны камфорт, трэба ўмець правільна распараджацца сваімі грашыма. Для гэтага проста неабходна весці асабісты (сямейны) бюджэт. Па сутнасці, улічваць усе вашы даходы і расходы. Гэта можна рабіць рознымі спосабамі: запісваць на паперы, захоўваць дадзеныя на вашым персанальным камп'ютары або выкарыстоўваць спецыяльныя мабільныя дадаткi.

 

Памылка 1. Весці ўлік нерэгулярна

 

Асноўная памылка – нерэгулярнасць уліку сямейных даходаў і расходаў. Некаторыя думаюць, што дастаткова месяц кантраляваць свае фінансы, каб зразумець, колькі грошай ваша сям'я зарабляе і як яны расходуюцца. Аднак гэта не так – толькі рэгулярны ўлік за даходамi і расходамі дазволіць убачыць, як змяняюцца вашы пакупніцкiя паводзіны, а таксама адсачыць свае памылкі. Калі вы ведзяце сямейны бюджэт толькі месяц, а потым робіце доўгі перапынак, то гэта не мае сэнсу. Апрача таго, рэгулярнасць патрэбна, каб выпрацаваць у сабе гэтую вельмі карысную звычку.

 

Памылка 2. Адмаўляцца ад электронных памочнікаў

 

Уявiце сабе, што ўлік адымае у вас занадта шмат часу і сіл. У такiм выпадку неўзабаве з'явіцца спакуса ўсё кінуць або «прапускаць» траты. Калі ж улічваць выдаткі можна за некалькі секунд, без істотных намаганняў, вы з лёгкасцю пачнеце весцi бюджэт.

Таму паспрабуйце замест вялізных табліц у Excel выкарыстоўваць зручныя мабільныя дадаткi. Яны дапамагаюць не толькі кантраляваць «грашовыя дзеянні», але і паказваюць на экране сапраўдны фінансавы аналіз. Некаторыя праграмы нагадваюць пра аплату камунальных паслуг і крэдытаў. Таксама можна паставіць абмежаванні на расходы, што дапаможа рабіць менш спантанных пакупак.

 

Памылка 3. Не ўлічваць дробныя траты

 

На першы погляд можа здацца, што толькі сур'езныя расходы і даходы ўплываюць на вынік нашага бюджэтнага плана. Аднак невялiкiя траты могуць непрыкметна з'ядаць значную частку сямейнага бюджэту, таму важна ўлічваць нават невялікія даходы і траты. Штодзённае капучына па буднях за 4 рублі – гэта ў выніку 80 рублёў у месяц. Неабходная гэта трата для вас ці гэтыя грошы можна адкласці альбо выкарыстаць на што-небудзь больш iстотнае? Ацаніць гэты пункт расходаў можна толькi ў тым выпадку, калі вы яго ўлічылі.

 

Памылка 4. Сямейныя фінансы у руках аднаго чалавека

 

Усе члены сям'і павінны ўдзельнічаць у кіраванні грашыма. Памылкова, калі адзін з партнёраў зусім не ўдзельнічае ў фінансавых справах і не ведае, як імі кіраваць. Апрача таго, у многіх сем'ях не гавораць пра грашовыя пытаннi з дзецьмі. Эксперты раяць вучыць фінансавай граматнасці з дзяцiнства, калі дзецi атрымліваюць кішэнныя грошы. Яны павінны разумець, як сям'я плануе бюджэт. Райцеся з партнёрам, як трацiць і збіраць, дайце дзецям магчымасць быць у курсе фінансавых спраў. Калі вы будзеце дзейнічаць сумесна, вы забяспечыце сабе фінансавы камфорт і бяспеку.

 

Памылка 5. Не ставіць доўгатэрміновыя мэты

 

Трэба не проста разумна трацiць грошы, але і збіраць на рэалізацыю сваіх мэтаў. Няхай гэта будзе купля новага аўтамабіля, паездка на адпачынак або абнаўленне гардэроба. Важна скласці план па дасягненні мэты, прааналізаваць і вырашыць, колькі неабходна адкладаць, якія расходы паменьшыць і дзе знайсці дадатковыя крыніцы даходаў.

 

Памылка 6. Адсутнасць рэзервовага фонду

 

Абавязкова ў бюджэце прадугледзьце пункт «непрадбачаныя расходы». Калі вы маеце грашовыя сродкі на гэтыя мэты, лягчэй спраўляцца з жыццёвым бязладдзем, напрыклад, з раптоўнай стратай працы або рамонтам аўтамабіля. Таму фінансавы рэзерв павінен быць абсалютна ў кожнага. Грошы з гэтага артыкула выкарыстоўвайце толькі ў крайняй неабходнасцi і як мага хутчэй папаўняйце яго, калі вы ўзялі адтуль грошы. Аб фінансавай падушцы трэба думаць, як аб расходах, як аб рахунку, абавязковым да аплаты. Зрабіце гэта сваім правілам і ўспрымайце як абавязковую штомесячную трату.

 

Памылка 7. Эканоміць на ўсім

 

Эканомія павінна быць адэкватнай, без істотнай шкоды для камфорту. Цалкам адмяняць пункт «забавы» нельга, не трэба абмяжоўваць асабістыя расходы. Вы можаце нядрэнна назапасіць за кошт імпульсіўных тратаў, аднак з часам гэта можа негатыўна адбіцца на вашым настроі, здароўі, адносінах з партнёрам. Таму не забывайце iншы раз радаваць сябе і сваю другую палавiнку маленькімі сюрпрызамі. А колькі на гэта трацiць – залежыць ад вашых даходаў і патрэбаў.

 

Вядзіце бюджэт эфектыўна! Гэта дазволіць зрабіць ваша жыццё (або жыццё вашай сям'і) больш камфортным і дапаможа не трапляць у фінансавыя цяжкасці.