Пры выкарыстанні інфармацыі, размешчанай на сайце fingramota.by, спасылка на сайт абавязковая!

Уклады
Уклад (дэпазіт)

Банкаўскі ўклад (дэпазіт) – гэта грашовыя сродкі, перададзеныя банку пад працэнты і на ўмовах вяртання, вызначаных дагаворам банкаўскага ўкладу (дэпазіту).

У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2015 г. № 7 "Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)", ад 12 лістапада 2015 года дагаворы тэрміновага і ўмоўнага банкаўскага ўкладу (дэпазіту) падраздзяляюцца на безадзыўныя і адзыўныя.

Галоўнай адметнай асаблівасцю гэтых двух відаў дагавораў з'яўляюцца ўмовы датэрміновага вяртання ўкладу (дэпазіту).

Пры заключэнні адзыўнага дагавора прадугледжваецца магчымасць датэрміновага вяртання ўкладу (дэпазіту) па ініцыятыве ўкладчыка. Пры гэтым пэўныя тэрміны і ўмовы вяртання ўкладу (дэпазіту) будуць прапісвацца ў дагаворы паміж банкам і ўкладчыкам.

Безадзыўным дагаворам датэрміновае вяртанне ўкладу (дэпазіту) па ініцыятыве ўкладчыка не прадугледжваецца. Вярнуць уклад (дэпазіт) да заканчэння тэрміну дзеяння дагавора магчыма толькі са згоды банка.

Грашовыя сродкі прымаюцца ва ўклады (дэпазіты) банкамі, якія маюць ліцэнзію на права прыцягнення грашовых сродкаў фізічных і (або) юрыдычных асоб ва ўклады (дэпазіты).

Банкаўскі ўклад (дэпазіт) выкарыстоўваюць для захоўвання, зберажэння і прымнажэння грашовых сродкаў. Укладчыкі вольныя ў выбары банка для размяшчэння ва ўклады (дэпазіты) грашовых сродкаў, якія ім належаць, і могуць мець уклады (дэпазіты) у адным або некалькіх банках.

Банкамі краіны прапануецца шырокі выбар відаў укладаў (дэпазітаў), як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце, з рознымі тэрмінамі і ўмовамі захоўвання. Банкі самастойна вызначаюць умовы заключэння здзелак з кліентамі і ўсталёўваюць узровень працэнтных ставак па ўкладах (дэпазітах) зыходзячы з узроўню стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, стану грашовага рынку, уласнай дэпазітнай палітыкі і неабходнасці забеспячэння даступнасці крэдытаў.

Па асобных відах укладаў (дэпазітаў) памер працэнтных ставак вызначаецца тэрмінам укладу (дэпазіту), сумай, частатой выплаты даходу, аб'ёмам і характарам спадарожных паслуг, нарэшце, залежыць ад выканання кліентам умоў дагавора.

Выбраўшы тую ці іншую форму захоўвання сваіх зберажэнняў, кожны ўкладчык нясе пэўныя рызыкі ў частцы атрымання максімальнага ўзроўню даходнасці ад размяшчэння сваіх сродкаў.

Пры выбары таго ці іншага віду ўкладу (дэпазіту) для размяшчэння грашовых сродкаў спажыўцу гэтай паслугі можна параіць разглядаць умовы прапанаваных укладаў (дэпазітаў) з улікам сваіх чаканняў ад захоўвання грашовых зберажэнняў і звяртаць увагу не толькі на ўзровень працэнтнага даходу, але і на іншыя ўмовы ўкладу (дэпазіту).

Напрыклад, калі для ўкладчыка прыярытэтам з'яўляецца магчымасць датэрміновага зняцця ўкладу (дэпазіту) з мінімальнай даходнасццю, то варта звяртаць увагу на адзыўныя дэпазіты. Калі найбольш пераважнай умовай з'яўляецца максімальная прыбытковасць, і грашовыя сродкі ў бліжэйшы час ўкладчыку не спатрэбяцца, то арыентырам можа выступаць даходнасць па ўкладзе (дэпазіце) і спосаб налічэння працэнтаў (такая ўмова, як капіталізацыя працэнтаў забяспечвае большую даходнасць па ўкладу (дэпазіту).

У некаторых банках есць віды тэрміновых укладаў (дэпазітаў), якія прадугледжваюць магчымасць атрымання дадатковага даходу ў выглядзе розных бонусаў, прэмій, выйгрышаў. Акрамя таго, варта звярнуць асаблівую ўвагу на тое, ці з'яўляецца працэнтная стаўка па ўкладзе (дэпазіце) фіксаванай або банк мае права змяніць яе ў аднабаковым парадку.

Нацыянальны банк, не ўмешваючыся ў дагаворныя адносіны банкаў і іх кліентаў, з'яўляецца рэгулятарам грашова-крэдытнага рынку і выкарыстоўвае розныя метады, каб забяспечыць абарону захаванасці зберажэнняў у беларускіх рублях ад інфляцыі.

Акрамя таго, прымаюцца меры для забеспячэння захаванасці грашовых сродкаў фізічных асоб, размешчаных на рахунках і (або) у банкаўскія ўклады (дэпазіты) у Рэспубліцы Беларусь. У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 2008 г. № 22 "Аб гарантыях захаванасці грашовых сродкаў фізічных асоб, размешчаных на рахунках і (або) у банкаўскія ўклады (дэпазіты)" дзяржава гарантуе поўнае захаванне ўкладаў (дэпазітаў) насельніцтва, вяртанне фізічным асобам (рэзідэнтам і нерэзідэнтам) усёй сумы ўкладу (дэпазіту) па ўсіх рахунках, у валюце ўкладу (дэпазіту), ва ўсіх банках краіны.

Працэнты па ўкладах

Важнай умовай банкаўскага ўкладу з'яўляецца велічыня працэнтнай стаўкі. Працэнтная стаўка па банкаўскаму ўкладу адлюстроўваецца ў працэнтах гадавога даходу, незалежна ад сумы ўкладу.

Налічэнне працэнтаў можа ажыццяўляцца па формулах простага або складанага працэнта (капіталізацыя).

Просты працэнт – працэнт, якi налічваецца на суму ўкладу зыходзячы з тэрміну ўкладу з пэўнай перыядычнасцю, якая была вызначана у дагаворы банкаўскага ўкладу, без уліку раней налічаных на ўклад працэнтаў.

Сума грашовых сродкаў, якая належыць да выплаты ўкладчыку пры налічэнні простых працэнтаў па ўкладу разлічваецца па формуле:

∑% = Грошы +  Грошы x Працэнт x Днi

             100 x 365(6)

 

дзе грошы - сума грашовых сродкаў на рахунку ўкладу, працэнт - гадавая працэнтная стаўка, дні - колькасць дзён, за якія налічваецца працэнт.

Такiм чынам, калі Вы афармляеце дэпазіт на 12 месяцаў пад 30% гадавых і кладзеце на рахунак 5 000 000 беларускіх рублёў, то сума грашовых сродкаў, якая належыць да вяртання пасля заканчэння тэрміну ўкладу, у выпадку калі дэпазіт не прадугледжвае капіталізацыі, складзе:

 ∑% = 5 000 000 + 5 000 000x30x 365     = 6 500 000

  100 x 365(6)

Складаны працэнт (капіталізацыя) - працэнт, якi налічваюцца на суму ўкладу і суму раней налічаных па ўкладу працэнтаў з улікам тэрміну ўкладу з пэўнай перыядычнасцю, якая была вызначана дагаворам банкаўскага ўкладу.

Наяўнасць дадзенай умовы ў дагаворы азначае, што налічаныя працэнты будуць аўтаматычна (штомесяц, штогод), без Вашага ўдзелу, дададзены да асноўнай сумы ўкладу і таксама будуць прыносіць прыбытак.

Сума грашовых сродкаў, якая належыць да вяртання ўкладчыку па заканчэнні тэрміну ўкладу пры налічэнні складаных працэнтаў разлічваецца па формуле:

∑% = Грошы x  (    1 + Працэнт x Днi     )  n

                       100 x 365(6)

дзе n - колькасць перыядаў, за якія на працягу тэрміну ўкладу налічваюцца працэнты.

Напрыклад, сума ўкладу 5 000 000 беларускіх рублёў, тэрмін ўкладу 12 месяцаў, налічэнне працэнтаў па стаўцы 30% гадавых з штоквартальнай капіталізацыяй, n = 4 таму што за тэрмін ўкладу працэнты будуць налічаны 4 разы. Дапусцiм, што ў квартале 91 дзень.

У гэтым выпадку сума грашовых сродкаў, якая належыць да вяртання ўкладчыку па заканчэнні тэрміну ўкладу (яна складаецца з сумы ўкладу з працэнтамі) складзе:

∑% = 5 000 000 x   (  1 +     30 x 91         )= 6 672 242

           100 x 365(6)

Такім чынам, сума грашовых сродкаў, якiя належаць да вяртання ўкладчыку па заканчэнні тэрміну ўкладу з штоквартальнай капіталізацыяй працэнтаў (у другім выпадку) больш на 172 242 беларускіх рубля.

Віды ўкладаў

Дагаворам могуць быць прадугледжаны любыя ўмовы вяртання ўкладу, якія не пярэчаць закону. Умовамі банкаўскага ўклада можа быць прадугледжана магчымасць папаўнення ўкладу і расходу частцы сродкаў ўкладу ў перыяд яго дзеяння.

Банкаўскія ўклады дзеляцца на тры асноўныя катэгорыі: да запатрабавання, тэрміновыя і ўмоўныя.

Пад умоўным разумеецца ўклад, па якім сума ўкладу з налічанымі працэнтами вяртаецца ўкладчыку пры (не)надыходу пэўных абставiн (падзеі), якiя былi вызначаны ў заключаным дагаворы. Ужываецца досыць рэдка.

Уклад да запатрабавання. Па ўмовах ўкладу да запатрабавання тэрмін ці іншае ўмова вяртання ўкладу не ўсталёўваюцца. Уклад знаходзіцца ў банку столькі часу, колькі палічыць патрэбным укладчык, гэта значыць да скасавання ўкладчыкам дагавора банкаўскага ўкладу і закрыцця рахунку па ўкладу. Грошы з ўкладу да запатрабавання можна здымаць у любы час без страты ў працэнтах. Але стаўка па такім вiдзе ўкладу звычайна нізкая.

Тэрміновы ўклад адкрываецца на ўмовах вяртання ўкладу па заканчэнні пэўнага тэрміну, якi быў вызначаны дагаворам. Тэрміновы ўклад зручны для захоўвання зберажэнняў і атрымання даходу. Памер усталяваных банкам працэнтаў па ўкладу можа залежаць ад сумы, тэрміну і іншых умоў укладу. Напрыклад, чым больш сума ўкладу і працягласць тэрміну, тым вышэй працэнты.

У дагаворы можа быць умова яго падаўжэння банкам на той жа тэрмін, але на ўмовах i пад працэнтную стаўку, якія дзейнічаюць у банку па гэтаму віду ўкладу на момант падаўжэння дагавора.

Укладчык мае права запатрабаваць вяртанне ўкладу да заканчэння тэрміну, якi быў вызначаны ў дагаворы. Банк абавязаны вярнуць ўклад на працягу пяці дзён з дня прад'яўлення патрабавання аб яго вяртанні.

Пры датэрміновым вяртанні ўкладу працэнты, як правіла, выплачваюцца па стаўцы працэнтаў, якiя былi ўстаноўлены банкам па ўкладу да запатрабавання, калi iншы памер працэнтаў не быў прадугледжаны ў дагаворы.

Падатак

Банкаўскі ўклад - гэта не толькі спосаб захаваць грошы, але і крыніца даходу. У пэўных выпадках з такога даходу трэба плаціць падаткі.

Плаціць падаткі з даходаў па ўкладах - гэта распаўсюджаная сусветная практыка. Яна ўжываецца як у нашых суседніх дзяржавах - Украіне, Расіі, так і ў іншых еўрапейскіх краінах, напрыклад, у Польшчы, Германіі, Балгарыі. У нашай краіне з 2016 года зменены ўмовы льготнага падаткаабкладання даходаў, атрыманых фізічнымі асобамі ў выглядзе працэнтаў па ўкладах.

Калі размясціць ўклад у беларускіх рублях на тэрмін больш за 1 год, а ўклад у замежнай валюце на тэрмін больш за 2 гады, то падаходным падаткам сума працэнтаў не абкладаецца. Такім чынам, насельніцтва заахвочваецца да размяшчэння сваіх свабодных грашовых сродкаў на больш працяглыя тэрміны, у гэтым выпадку ў банкаў з'яўляецца вялікая ступень пэўнасці і існуюць больш спрыяльныя магчымасці для далейшага інвеставання сродкаў.

Пры гэтым не варта забываць пра станоўчы момант для ўкладчыка: "доўгія" дэпазіты маюць больш выгадную працэнтную стаўку ў параўнанні з "кароткімі" ўкладамі.

КУРСЫ валют

18.11.18 19.11.18
EUR Еўра 2,3950 2,3950
USD Долар ЗША 2,1102 2,1102
RUB 100 Расійскіх рублёў 3,1973 3,1973
Кошык валют (USD, EUR, RUB) 0,2664
Правер сваю фінансавую дасведчанасць

Навіны

Юны фінансіст

02.11.2018

1 лістапада 2018 года Асацыяцыя беларускіх банкаў і Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі правялі конкурс па фінансавай граматнасці "Юны фінансіст" сярод дзяцей супрацоўнікаў банкаў Рэспублікі Беларусь.

Навучальнае відэа

Інвестыцыі і фінансавыя рызыкі

Які крэдыт сапраўды таннейшы?

З уступленнем у сілу новага Банкаўскага кодэкса ў Беларусі былі "знішчаны" ўсе камісіі па крэдытах, якія раней часта прапаноўвалі асобныя банкі. Аднак поўнай празрыстасці чакаць не выпадае. Так ці іначай банкі будуць імкнуцца ўзяць грошы хаця б за што-небудзь. Тым больш паказваць у рэкламе завоблачныя стаўкі нікому не захочацца.

Калі вы хочаце выбраць найбольш выгадны і прымальны для вас крэдыт (калі, дарэчы, ён сапраўды патрэбны і без яго ніяк не абысціся), то неабходна звяртаць увагу не толькі на стаўку, якую вам прапануюць. 

Заўсёды пытайцеся наконт усіх выплат, якія вы павінны будзеце зрабіць, калі прыходзіце ў банк па крэдыт (незалежна ад таго, які гэта крэдыт, — спажывецкі, на картку, экспрэс-крэдыт, крэдыт на нерухомасць і аўтамабіль). Гэта могуць аказацца: плата за афармленне дакументаў, за выпуск крэдытнай карткі, страхаванне, за зняцце наяўных сродкаў і гэтак далей. Будзьце пільнымі.

Беражы крэдытную гісторыю з самага пачатку

Знайсці сёння чалавека, жыццёвы "анамнез" якога ні быў бы абцяжараны хаця б адным крэдытам, справа не з простых.

Як спланаваць уласны бюджэт?

1. Неабходна вызначыць, якія даходы ёсць у сям’і, гэта значыць тыя сродкі, якія маюцца ў вашым распараджэнні ці будуць мецца. Напрыклад, зарплата, даходы ад укладаў і г.д.

2. Варта распісаць і ўлічыць усе выдаткі, размеркаваўшы іх на абавяз- ковыя (неабходныя) і неабавязковыя.

3. Наступны крок — супаставіць даходы і выдаткі. Калі даходаў больш, чым выдаткаў, то гэта значыць, што вы на правільным шляху і можаце вы- карыстоўваць гэтую розніцу на датэрміновае пагашэнне крэдыту, на доўгатэрміновае планаванне, зберажэнні. Калі расходаў больш, чым даходаў, то неабходна старанна ацаніць свае неабавязковыя выдаткі і па максімуме скараціць іх, каб даходы зраўняліся з выдаткамі. І ў далейшым неабходна строга кантраляваць свае даходы і выдаткі.

Для складання бюджэту на больш доўгі тэрмін патрабуецца ўлічыць яшчэ такія фактары, як эканамічная сітуацыя ў краіне, інфляцыя. Складанне сямейнага бюджэту і яго выкананне прывядзе да эканоміі пэўнай колькасці грошай, якія пасля будуць неабходныя для рэалізацыі жыццёвых мэт. Міжнародныя спецыялісты раяць 5—10% ад даходу адкладаць, фарміруючы тым самым падушку бяспекі сям’і. У кожнай сям’і падушка бяспекі павінна складаць 3-4 штомесячныя бюджэты. Бо заўсёды ёсць незапланаваныя выдаткі. У сярэднім збалансаваны бюджэт сям’і выглядае наступным чынам:

— 50—60% — абавязковыя плацяжы, пакупка рэчаў, неабходных для жыцця;

— 20—30% — забавы, падарожжы, адпачынак;

— 10—20% — зберажэнні (рэзервовы фонд; сродкі для далейшага інвеставання; назапашванне пэўнай сумы на якую-небудзь глабальную куплю; пенсійныя зберажэнні і інш.).

Як выбраць крэдыт?

Рашэнне аб звароце за крэдытам павінна прымацца сур'ёзна і ўзважана. Падумайце і яшчэ раз крытычна ацаніце неабходнасць звяртацца за крэдытам. Пажадана, каб крэдыт браўся на сапраўдна неадкладныя і абгрунтаваныя мэты. Ва ўсіх астатніх выпадках лепш накапіць. Але ў жыцці бываюць такія сітуацыі, калі без дадатковых грашовых паступленняў немагчыма вырашыць тую ці іншую важную праблему і неабходнасць узяць крэдыт прызнаецца надзённай.

Перад падпісаннем крэдытнага дагавора старанна вывучыце яго. Ніколі не падпісвайце паперы не чытаючы! Уважліва і ўдумліва чытайце ўсе пункты крэдытнага дагавора! У гэтых мэтах, па магчымасці, вазьміце крэдытны дагавор дадому, больш уважліва вывучыце яго ўмовы, якія ўстанаўліваюць Вашы абавязкі, пераканайцеся, што крэдытны дагавор не ўтрымлівае умоў, пра якія Вам не вядома ці сэнс якіх Вам не ясны. Звярніце ўвагу, дапускаецца ці ўмовамі крэдытнага дагавора магчымасць датэрміновага пагашэння крэдыту. Часам банкі ва ўмовы крэдытнага дагавора ўключаюць пункты, якія змяшчаюць штрафныя санкцыі ці камісіі за датэрміновае пагашэнне крэдыту. Для ўсіх фінансавых устаноў агульным з'яўляецца патрабаванне Нацыянальнага банка: прадастаўляць кліенту поўную інфармацыю аб працэнтах па крэдыце, забароненыя «схаваныя» плацяжы і камісіі. У мэтах абароны правоў крэдытаатрымальнікаў маецца таксама патрабаванне аб тым, што змяненне ўмоў крэдытнага дагавора, якое цягне змяненне памеру працэнтаў за карыстанне крэдытам, магчыма толькі пасля заключэння дадатковага пагаднення з крэдытаатрымальнікам. У разе не згоды на змяненне ўмоў крэдытаатрымальніку прадастаўлена права датэрміновага пагашэння крэдыту. Пры гэтым тэрмін пагашэння не можа складаць менш за тры месяцы з дня прад'яўлення патрабавання аб датэрміновым вяртанні.