Пры выкарыстанні інфармацыі, размешчанай на сайце fingramota.by, спасылка на сайт абавязковая!

Інвестыцыі
Каму што падыдзе?

Зберажэнні дазваляюць нам адчуваць сябе лёгка і ўпэўнена, мець магчымасць ажыццяўляць свае мэты, падарожнічаць, купляць рэчы, даць дзецям адукацыю. І калі нават здарыцца нешта неардынарнае, то назапашаныя сродкі дапамогуць справіцца з праблемамі. Іншае важнае пытанне – дзе захоўваць грошы, якія адкладваюцца, пакуль яны не стануць патрэбныя? Як атрымаць найбольшы даход, рызыкуючы пры гэтым як мага менш? Некаторыя людзі збіраюць грошы з дапамогай ашчадных укладаў, іншыя –   набываюць каштоўныя металы або ўкладаюць грошы ў акцыі. Які ж з гэтых спосабаў падыдзе менавіта Вам? Многае залежыць ад мэтаў імкненняў, жаданняў.

Для таго каб выбраць сваю ўласную інвестыцыйную стратэгію, чалавеку трэба адказаць сабе на некалькі пытанняў:

1. З якой мэтай Вы хочаце ўкласці грошы? Ці трэба сабраць грошы на кватэру, на падарожжа, на пакупку аўтамабіля, назбіраць на пенсію, на будучыню сваіх дзяцей або проста Вы маеце свабодныя сродкі.

2. На які тэрмін Вы гатовыя ўкласці грошы. Укладайце грошы ў прылады і інстытуты з выразным разуменнем таго, на які тэрмін Вы гатовы расстацца са сваімі сродкамі і што для Вас галоўнае: гарантыя захаванасці або магчымасць высокай прыбытковасці.

3. У якой меры Вы гатовы рызыкаваць ўласнымі зберажэннямі. Пры ўкладанні сродкаў улічвайце валютныя і рынкавыя рызыкі і памятайце: ніякія ўкладанні не могуць даваць абсалютна дакладных гарантый.

4. У якім аб'ёме Вы жадаеце інвеставаць. Можа быць, Вы нечакана атрымалі ў сваё распараджэнне нейкую суму (выйгрыш або спадчыну), якой варта разумна распарадзіцца? Ці Вы жадаеце пачаць з штомесячных назапашванняў?

Адказаўшы на гэтыя пытанні, Вы зможаце выбраць найбольш аптымальны спосаб інвеставання сваіх сродкаў. Такім чынам, назавем асноўныя ашчадныя інструменты.

Банкаўскія ўклады – традыцыйны, надзейны і просты спосаб захавання грошай. Любы банк гатовы прапанаваць сваім кліентам вялікую колькасць разнастайных відаў укладаў. Як падабраць зручны для Вас? Калі вы нацэлены на атрыманне даходу, то Вам трэба адкрыць тэрміновы банкаўскі ўклад. Тэрміновыя ўклады называюцца так таму, што прадугледжваюць усталяваны абмежаваны тэрмін захоўвання ўкладу. Калі вы хочаце мець магчымасць зняць патрэбную вам суму ў любы момант, то выбірайце ўклад да запатрабавання. Перш і, хутчэй за ўсё, галоўны крытэрый для вельмі многіх кліентаў – гэта якія працэнты дае банк. Не менш значным з'яўляецца спосаб, калі працэнты выплачваюцца, кожны месяц і квартал або калі заканчваецца  тэрмін дагавора. Каб кіраваць рызыкамі, звязанымі са змяненнем курсаў валют, можна адкрыць некалькі ўкладаў у розных валютах. Акрамя таго, існуе магчымасць адкрыцця мультывалютнага рахунку. Мінімальныя рызыкі – вялікая перавага банкаўскага ўкладу.

Інвеставанне сродкаў у фонды банкаўскага кіравання таксама мае свой прывабны бок. Валодаючы невялікай грашовай сумай, Вы атрымліваеце ўсе перавагі буйнога гульца на фінансавым рынку. Дастаткова выбраць фонд у адпаведнасці з чаканай прыбытковасцю і дапушчальнай рызыкай.

У мэтах дыверсіфікацыі інвестыцыйнага партфеля можна ўкласці грошы ў каштоўныя металы. Аднак варта памятаць, што інвеставанне ў каштоўныя металы – гэта інструмент у асноўным доўгатэрміновага інвеставання. Пры доўгачасовым інвеставанні кошт золата ўзрастае значна вышэй кошту ўсіх асноўных валют.

Хоць аблігацыі і акцыі аб'яднаны агульнай назвай "каштоўныя паперы", лічыцца, што акцыі з'яўляюцца найбольш рызыкоўным інструментам, чым аблігацыі. Інвестыцыі ў аблігацыі маюць дастаткова нізкую ступень рызыкі. Больш за тое, іх можна звесці практычна да нуля, калі інвеставаць у дзяржаўныя аблігацыі. Аднак своеасаблівай платай за адсутнасць рызык будуць невысокія стаўкі.

Інвестыцыі ў акцыі здольны прыносіць высокі прыбытак за кароткі тэрмін. Пры інвесціраванні ў акцыі прыбыткі можна атрымліваць ад дывідэнтных выплат ці ад змены рынкавага кошту акцыі. Аднак высокая даходнасць прыносіць і высокія рызыкі. Асноўныя асаблівасці такога рынку – рэзкія ўзлёты і падзенні.

Ашчадная карта дае магчымасць свайму ўладальніку найбольш гібкім чынам кіраваць асабістымі фінансамі, Кліент захоўвае за сабой права ў любы зручны час зняць ўсю суму зберажэння. Аднак пры гэтым варта ўлічыць, што такі зручны спосаб назапашвання грашовых сродкаў, як правіла, спалучаны з налічэннем працэнтаў па больш нізкай стаўцы ў параўнанні з іншымі дэпазітнымі прадуктамі банка. Магчымасць практычна абсалютна свабодна распараджацца грашыма падыдзе тым, хто гатовы ахвяраваць прыбытковасцю, але пры гэтым заўсёды мець грошы пад рукой.

Інвеставанне можа зрабіць Вас паспяховым і ўдачным чалавекам, калі Вы будзеце прымаць рашэнні свядома і будзеце дзейнічаць паслядоўна, не паддаючыся эмоцыям. Не спяшайцеся ўкладваць грошы па парадах знаёмых, выкарыстоўвайце веды, атрыманыя з спецыяльнай літаратуры, пастаянна  павышайце сваю фінансавую пісьменнасць.

КУРСЫ валют

24.05.18 25.05.18
EUR Еўра 2,3425 2,3418
USD Долар ЗША 1,9972 1,9968
RUB 100 Расійскіх рублёў 3,2464 3,2522
Кошык валют (USD, EUR, RUB) 0,2631
Правер сваю фінансавую дасведчанасць

Навіны

Грошы маюць значэнне!

01.03.2018

Дарагія сябры! З 12 па 18 сакавіка 2018 г. у Беларусі пройдзе Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі (Global money week). Традыцыйна ў рамках гэтага тыдня ва ўсім свеце адбываюцца шматлікія мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне фінансавай граматнасці маладога пакалення.

Актуальная інфармацыя

РОЛІКІ ДЛЯ ФАКУЛЬТАТЫВАЎ "АСНОВЫ ФІНАНСАВАЙ ГРАМАТНАСЦІ"

20.04.2018

Прапануем увазе педагогаў работы ўдзельнікаў конкурсу відэаблогераў, якія могуць быць выкарыстаны пры правядзенні факультатыўных заняткаў па асновах фінансавай граматнасці.

Навучальнае відэа

Аляксандра Герасіменя аб банкаўскіх дэпазітах

Фільмы і мультфільмы

Фінансавая граматнасць дзяцей

Які крэдыт сапраўды таннейшы?

З уступленнем у сілу новага Банкаўскага кодэкса ў Беларусі былі "знішчаны" ўсе камісіі па крэдытах, якія раней часта прапаноўвалі асобныя банкі. Аднак поўнай празрыстасці чакаць не выпадае. Так ці іначай банкі будуць імкнуцца ўзяць грошы хаця б за што-небудзь. Тым больш паказваць у рэкламе завоблачныя стаўкі нікому не захочацца.

Калі вы хочаце выбраць найбольш выгадны і прымальны для вас крэдыт (калі, дарэчы, ён сапраўды патрэбны і без яго ніяк не абысціся), то неабходна звяртаць увагу не толькі на стаўку, якую вам прапануюць. 

Заўсёды пытайцеся наконт усіх выплат, якія вы павінны будзеце зрабіць, калі прыходзіце ў банк па крэдыт (незалежна ад таго, які гэта крэдыт, — спажывецкі, на картку, экспрэс-крэдыт, крэдыт на нерухомасць і аўтамабіль). Гэта могуць аказацца: плата за афармленне дакументаў, за выпуск крэдытнай карткі, страхаванне, за зняцце наяўных сродкаў і гэтак далей. Будзьце пільнымі.

Беражы крэдытную гісторыю з самага пачатку

Знайсці сёння чалавека, жыццёвы "анамнез" якога ні быў бы абцяжараны хаця б адным крэдытам, справа не з простых.

Як спланаваць уласны бюджэт?

1. Неабходна вызначыць, якія даходы ёсць у сям’і, гэта значыць тыя сродкі, якія маюцца ў вашым распараджэнні ці будуць мецца. Напрыклад, зарплата, даходы ад укладаў і г.д.

2. Варта распісаць і ўлічыць усе выдаткі, размеркаваўшы іх на абавяз- ковыя (неабходныя) і неабавязковыя.

3. Наступны крок — супаставіць даходы і выдаткі. Калі даходаў больш, чым выдаткаў, то гэта значыць, што вы на правільным шляху і можаце вы- карыстоўваць гэтую розніцу на датэрміновае пагашэнне крэдыту, на доўгатэрміновае планаванне, зберажэнні. Калі расходаў больш, чым даходаў, то неабходна старанна ацаніць свае неабавязковыя выдаткі і па максімуме скараціць іх, каб даходы зраўняліся з выдаткамі. І ў далейшым неабходна строга кантраляваць свае даходы і выдаткі.

Для складання бюджэту на больш доўгі тэрмін патрабуецца ўлічыць яшчэ такія фактары, як эканамічная сітуацыя ў краіне, інфляцыя. Складанне сямейнага бюджэту і яго выкананне прывядзе да эканоміі пэўнай колькасці грошай, якія пасля будуць неабходныя для рэалізацыі жыццёвых мэт. Міжнародныя спецыялісты раяць 5—10% ад даходу адкладаць, фарміруючы тым самым падушку бяспекі сям’і. У кожнай сям’і падушка бяспекі павінна складаць 3-4 штомесячныя бюджэты. Бо заўсёды ёсць незапланаваныя выдаткі. У сярэднім збалансаваны бюджэт сям’і выглядае наступным чынам:

— 50—60% — абавязковыя плацяжы, пакупка рэчаў, неабходных для жыцця;

— 20—30% — забавы, падарожжы, адпачынак;

— 10—20% — зберажэнні (рэзервовы фонд; сродкі для далейшага інвеставання; назапашванне пэўнай сумы на якую-небудзь глабальную куплю; пенсійныя зберажэнні і інш.).

Як выбраць крэдыт?

Рашэнне аб звароце за крэдытам павінна прымацца сур'ёзна і ўзважана. Падумайце і яшчэ раз крытычна ацаніце неабходнасць звяртацца за крэдытам. Пажадана, каб крэдыт браўся на сапраўдна неадкладныя і абгрунтаваныя мэты. Ва ўсіх астатніх выпадках лепш накапіць. Але ў жыцці бываюць такія сітуацыі, калі без дадатковых грашовых паступленняў немагчыма вырашыць тую ці іншую важную праблему і неабходнасць узяць крэдыт прызнаецца надзённай.

Перад падпісаннем крэдытнага дагавора старанна вывучыце яго. Ніколі не падпісвайце паперы не чытаючы! Уважліва і ўдумліва чытайце ўсе пункты крэдытнага дагавора! У гэтых мэтах, па магчымасці, вазьміце крэдытны дагавор дадому, больш уважліва вывучыце яго ўмовы, якія ўстанаўліваюць Вашы абавязкі, пераканайцеся, што крэдытны дагавор не ўтрымлівае умоў, пра якія Вам не вядома ці сэнс якіх Вам не ясны. Звярніце ўвагу, дапускаецца ці ўмовамі крэдытнага дагавора магчымасць датэрміновага пагашэння крэдыту. Часам банкі ва ўмовы крэдытнага дагавора ўключаюць пункты, якія змяшчаюць штрафныя санкцыі ці камісіі за датэрміновае пагашэнне крэдыту. Для ўсіх фінансавых устаноў агульным з'яўляецца патрабаванне Нацыянальнага банка: прадастаўляць кліенту поўную інфармацыю аб працэнтах па крэдыце, забароненыя «схаваныя» плацяжы і камісіі. У мэтах абароны правоў крэдытаатрымальнікаў маецца таксама патрабаванне аб тым, што змяненне ўмоў крэдытнага дагавора, якое цягне змяненне памеру працэнтаў за карыстанне крэдытам, магчыма толькі пасля заключэння дадатковага пагаднення з крэдытаатрымальнікам. У разе не згоды на змяненне ўмоў крэдытаатрымальніку прадастаўлена права датэрміновага пагашэння крэдыту. Пры гэтым тэрмін пагашэння не можа складаць менш за тры месяцы з дня прад'яўлення патрабавання аб датэрміновым вяртанні.