Пры выкарыстанні інфармацыі, размешчанай на сайце fingramota.by, спасылка на сайт абавязковая!

Планаванне асабістага бюджэту
Адносіны да грошай

Твае адносіны да грошай

Давайце пагаворым аб фінансавым дабрабыце і рэалізацыі сваёй уласнай фінансавай свабоды. Давайце паспрабуем разабрацца, што такое фінансавая свабода і што варта рабіць, каб умець правільна распараджацца сваімі фінансамі.

 

Сёння мы прывыклі многія пытанні вырашаць з дапамогай грошай. Мы - спажыўцы. Фінансы нам неабходны  для рэалізацыі нашых запаветных жаданняў і памкненняў.

 

Фінансавая свабода - гэта дастатковая колькасць грашай, якая дазволіць чалавеку адчуваць сябе ўпэўнена і лёгка ў жыцці.

 

Першае што трэба зрабіць на шляху да фінансавай свабоды - гэта прыняць на сябе адказнасць за сваё жыццё! Ва ўсім, што адбываецца з намі ў жыцці трэба шукаць прычыны толькі ў сабе. Кіруйце сваім жыццём самі, гэта ВАША жыццё, а не чужое! У КОЖНАГА чалавека ёсць усе шанцы стаць заможным. Вырашыце, якія крокі неабходна зрабіць для паляпшэння сваёй фінансавай сітуацыі.

 

Стаўце мэты! Менавіта мэты прымушаюць рухацца наперад і дапамагаюць аб'ектыўна ўспрымаць грошы. Азначыўшы пэўныя задачы і зразумеў іх неабходнасць, лягчэй адкладаць грошы, эканоміць, разлічваць выдаткі. Калі вы маеце выразную мэту, гэта прымушае вас імкнуцца да яе ажыццяўлення. Незалежна ад таго, што вы хочаце набыць - ровар, кампутар ці смартфон - вы атрымаеце гэта толькі ў тым выпадку, калі будзеце ўпарта рухацца да вызначанай мэты. Паспяховы чалавек заўсёды ведае, чаго ён хоча. Не варта плыць па плыні, з думкай аб тым, што добра так, як яно ёсць, і не iмкнуцца да лепшага. Нават калі нешта не атрымліваецца, ніколі нельга апускаць рукі, трэба набрацца цярпення і рухацца далей.

 

Але! Перш чым навучыцца кіраваць сваімі фінансамі, трэба навучыцца кіраваць сабой. Працуйце над сабой! Наяўнасць грошай у нашым жыцці напрамую звязана з тым, якімі якасцямі мы валодаем. Няхай у вашым асяроддзе будуць людзі, з якіх вы будзеце браць прыклад, вывучыце іх вопыт, даведайцеся, як яны дасягнулі поспеху. Пазбаўцеся ад непатрэбных звычак. Лянота, страх, няўпэўненасць у сабе нам зусім не памочнікі. Выпрацоўвайце такія навыкі як лідэрства, камунікабельнасць, працавітасць, мэтанакіраванасць, навучыцеся кіраваць сваімі эмоцыямі, сваім часам. Ідзіце толькі наперад, не аглядаючыся на ўчарашні дзень.

 

Скажыце "ТАК" новым магчымасцям, і тады магчымасці скажуць "ТАК" вам! Калі чалавек лічыць, што ён не разбагацее без дапамогі спадчыны, яму сапраўды не зарабіць вялікіх грошай. Калі азнаёміцца з біяграфіямі многіх багатых людзей, то можна лёгка пераканацца, што ім не шанцавала спачатку. Пры гэтым яны здолелі абыйсці ўсе перашкоды і дамагліся жыццёвых поспехаў. Грошы - гэта вынік дзейнасці чалавека. Таму дзейнічайце!

 

Навучыцеся кіраваць сваімі грашыма! Адзін мудрэц сказаў: "Багаты чалавек не той, хто зарабляе шмат грошай хутка, а той, хто павольна іх расходуе". Так, будучы багатым, вы можаце сабе дазволіць рэалізаваць многія з сваіх жаданняў. АЛЕ, калі вы кідаецеся грашыма бескантрольна і бяздумна, вы адпаведна становіцеся закладнікам сваіх патрэбаў. Залежнасць прыходзіць тады, калі фінансы пачынаюць кіраваць вамі, а не вы імі. Узровень вашай фінансавай свабоды вызначаецца не тым, наколькі шмат у вас грошай, а тым, як вы ўмееце імі кіраваць.

 

Навучыцеся правільна ставіцца да грошай. Мроі пра багацце не павінны заводзіць вас у крайнасці. Паколькі стаўленне да грошай мае самую галоўную ролю ў іх наяўнасці. Вызначыце  што такое грошы, і чым яны з'яўляюцца менавіта для вас. І не забывайце аб тым, што трэба навучыцца не толькі браць грошы, але і аддаваць іх.

Правілы зберажэння

На працягу ўсяго жыцця перад кожным чалавекам часта ўстаюць такія пытанні: як назапасісь на важную пакупку? Як захаваць і прымножыць свае асабістыя зберажэнні? Як назапасісь на "чорны дзень"? Як рацыянальна стварыць "надзвычайны грашовы фонд"?

І ў гэтых пытанняў няма ні ўзроставага абмежавання, ні сацыяльнага. Грошы, даюць магчымасць чалавеку купіць любы тавар. Таму ў людзей узнікае жаданне  іх  зберагаць. Вось асноўныя правілы зберажэння:

Старайцеся пазбягаць даўгоў.

Перад тым як скарыстацца запазычаннем неабходна задаць сабе некалькі важных пытанняў. Ці сапраўды мне патрэбныя гэтыя марнаванні? Ці магу я сабе гэта дазволіць? Ці ёсць іншыя варыянты? Ці ўлічыў я ўсе неабходныя рызыкі?

Вядзіце бюджэт.

Трэба прывучыць сябе запісваць даходы і выдаткі (на ежу, жыллё, транспарт, медыцыну, забавы, адукацыю і інш.). Гэта дасць магчымасць устанавіць, на чым можна зэканоміць. Рэкамендуецца тры месяцы весці бюджэт, потым яго аптымізаваць.

Усталюйце суму зберажэнняў.

Калі ў вас фіксаваны даход (напрыклад, зарплата), тады лепш зберагаць фіксаваную суму грошай. А калі ён змяняецца з месяца ў месяц (напрыклад, у вас свой бізнэс), тады лепш адкладаць працэнты ад даходу. Адкладаць трэба не менш за 10% заробку.

Ня памяншайце памер сумы зберажэнняў.

У справе зберажэння грошай вельмі важнае месца займае воля. Строгія фінансавая дысцыпліна і сіла волі спрыяюць разумнаму расходаванню сродкаў.

Рабіце зберажэнні рэгулярна.

Рэгулярнасць - падмурак вельмі карыснай звычкі зберагаць. Выпрацаваўшы ў сабе звычку адкладаць, вы забяспечыце сабе фінансавую стабільнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.  

Захоўвайце зберажэнні ў банку.

Каб не было спакусы марнаваць дробныя сумы з вашых зберажэнняў, аднясіце грошы ў банк. Там яны не толькі захаваюцца, але і павялічацца на суму працэнтаў.

Заўсёды важна мець мэту.

Менавіта мэты прымушаюць рухацца наперад і дапамагаюць аб'ектыўна ўспрымаць грошы. Азначыўшы пэўныя задачы нашмат лягчэй адкладаць грошы, эканоміць. Калі вы маеце выразную мэту, гэта прымушае вас імкнуцца да яе ажыццяўлення.

КУРСЫ валют

21.05.18 22.05.18
EUR Еўра 2,3550 2,3483
USD Долар ЗША 1,9938 2,0022
RUB 100 Расійскіх рублёў 3,2176 3,2031
Кошык валют (USD, EUR, RUB) 0,2614
Правер сваю фінансавую дасведчанасць

Навіны

Грошы маюць значэнне!

01.03.2018

Дарагія сябры! З 12 па 18 сакавіка 2018 г. у Беларусі пройдзе Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі (Global money week). Традыцыйна ў рамках гэтага тыдня ва ўсім свеце адбываюцца шматлікія мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне фінансавай граматнасці маладога пакалення.

Актуальная інфармацыя

РОЛІКІ ДЛЯ ФАКУЛЬТАТЫВАЎ "АСНОВЫ ФІНАНСАВАЙ ГРАМАТНАСЦІ"

20.04.2018

Прапануем увазе педагогаў работы ўдзельнікаў конкурсу відэаблогераў, якія могуць быць выкарыстаны пры правядзенні факультатыўных заняткаў па асновах фінансавай граматнасці.

Навучальнае відэа

Аляксандра Герасіменя аб банкаўскіх дэпазітах

Які крэдыт сапраўды таннейшы?

З уступленнем у сілу новага Банкаўскага кодэкса ў Беларусі былі "знішчаны" ўсе камісіі па крэдытах, якія раней часта прапаноўвалі асобныя банкі. Аднак поўнай празрыстасці чакаць не выпадае. Так ці іначай банкі будуць імкнуцца ўзяць грошы хаця б за што-небудзь. Тым больш паказваць у рэкламе завоблачныя стаўкі нікому не захочацца.

Калі вы хочаце выбраць найбольш выгадны і прымальны для вас крэдыт (калі, дарэчы, ён сапраўды патрэбны і без яго ніяк не абысціся), то неабходна звяртаць увагу не толькі на стаўку, якую вам прапануюць. 

Заўсёды пытайцеся наконт усіх выплат, якія вы павінны будзеце зрабіць, калі прыходзіце ў банк па крэдыт (незалежна ад таго, які гэта крэдыт, — спажывецкі, на картку, экспрэс-крэдыт, крэдыт на нерухомасць і аўтамабіль). Гэта могуць аказацца: плата за афармленне дакументаў, за выпуск крэдытнай карткі, страхаванне, за зняцце наяўных сродкаў і гэтак далей. Будзьце пільнымі.

Беражы крэдытную гісторыю з самага пачатку

Знайсці сёння чалавека, жыццёвы "анамнез" якога ні быў бы абцяжараны хаця б адным крэдытам, справа не з простых.

Як спланаваць уласны бюджэт?

1. Неабходна вызначыць, якія даходы ёсць у сям’і, гэта значыць тыя сродкі, якія маюцца ў вашым распараджэнні ці будуць мецца. Напрыклад, зарплата, даходы ад укладаў і г.д.

2. Варта распісаць і ўлічыць усе выдаткі, размеркаваўшы іх на абавяз- ковыя (неабходныя) і неабавязковыя.

3. Наступны крок — супаставіць даходы і выдаткі. Калі даходаў больш, чым выдаткаў, то гэта значыць, што вы на правільным шляху і можаце вы- карыстоўваць гэтую розніцу на датэрміновае пагашэнне крэдыту, на доўгатэрміновае планаванне, зберажэнні. Калі расходаў больш, чым даходаў, то неабходна старанна ацаніць свае неабавязковыя выдаткі і па максімуме скараціць іх, каб даходы зраўняліся з выдаткамі. І ў далейшым неабходна строга кантраляваць свае даходы і выдаткі.

Для складання бюджэту на больш доўгі тэрмін патрабуецца ўлічыць яшчэ такія фактары, як эканамічная сітуацыя ў краіне, інфляцыя. Складанне сямейнага бюджэту і яго выкананне прывядзе да эканоміі пэўнай колькасці грошай, якія пасля будуць неабходныя для рэалізацыі жыццёвых мэт. Міжнародныя спецыялісты раяць 5—10% ад даходу адкладаць, фарміруючы тым самым падушку бяспекі сям’і. У кожнай сям’і падушка бяспекі павінна складаць 3-4 штомесячныя бюджэты. Бо заўсёды ёсць незапланаваныя выдаткі. У сярэднім збалансаваны бюджэт сям’і выглядае наступным чынам:

— 50—60% — абавязковыя плацяжы, пакупка рэчаў, неабходных для жыцця;

— 20—30% — забавы, падарожжы, адпачынак;

— 10—20% — зберажэнні (рэзервовы фонд; сродкі для далейшага інвеставання; назапашванне пэўнай сумы на якую-небудзь глабальную куплю; пенсійныя зберажэнні і інш.).

Як выбраць крэдыт?

Рашэнне аб звароце за крэдытам павінна прымацца сур'ёзна і ўзважана. Падумайце і яшчэ раз крытычна ацаніце неабходнасць звяртацца за крэдытам. Пажадана, каб крэдыт браўся на сапраўдна неадкладныя і абгрунтаваныя мэты. Ва ўсіх астатніх выпадках лепш накапіць. Але ў жыцці бываюць такія сітуацыі, калі без дадатковых грашовых паступленняў немагчыма вырашыць тую ці іншую важную праблему і неабходнасць узяць крэдыт прызнаецца надзённай.

Перад падпісаннем крэдытнага дагавора старанна вывучыце яго. Ніколі не падпісвайце паперы не чытаючы! Уважліва і ўдумліва чытайце ўсе пункты крэдытнага дагавора! У гэтых мэтах, па магчымасці, вазьміце крэдытны дагавор дадому, больш уважліва вывучыце яго ўмовы, якія ўстанаўліваюць Вашы абавязкі, пераканайцеся, што крэдытны дагавор не ўтрымлівае умоў, пра якія Вам не вядома ці сэнс якіх Вам не ясны. Звярніце ўвагу, дапускаецца ці ўмовамі крэдытнага дагавора магчымасць датэрміновага пагашэння крэдыту. Часам банкі ва ўмовы крэдытнага дагавора ўключаюць пункты, якія змяшчаюць штрафныя санкцыі ці камісіі за датэрміновае пагашэнне крэдыту. Для ўсіх фінансавых устаноў агульным з'яўляецца патрабаванне Нацыянальнага банка: прадастаўляць кліенту поўную інфармацыю аб працэнтах па крэдыце, забароненыя «схаваныя» плацяжы і камісіі. У мэтах абароны правоў крэдытаатрымальнікаў маецца таксама патрабаванне аб тым, што змяненне ўмоў крэдытнага дагавора, якое цягне змяненне памеру працэнтаў за карыстанне крэдытам, магчыма толькі пасля заключэння дадатковага пагаднення з крэдытаатрымальнікам. У разе не згоды на змяненне ўмоў крэдытаатрымальніку прадастаўлена права датэрміновага пагашэння крэдыту. Пры гэтым тэрмін пагашэння не можа складаць менш за тры месяцы з дня прад'яўлення патрабавання аб датэрміновым вяртанні.