Пераможцы штогадовай рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў X–XI класаў вызначаны па выніках яе фінальнага этапу, які адбыўся 14 снежня 2018 года ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь.

Самай фінансавай граматнай старшакласніцай у 2018 годзе стала Макарчык Марыя Магдалена (гімназія № 1 імя Я.Ф. Карскага, г. Гродна), ёй уручаны дыплом I ступені і каштоўны прыз – планшэтны кампьютар. Дыпломам II ступені і смартфонам узнагароджаны Чыгвінцаў Кірыл (сярэдняя школа № 38, г. Гомель). Дыплом III ступені і фотаапарат атрымаў Гліна Яраслаў (сярэдняя школа № 9, г. Кобрын).

Алімпіяда праходзіла ў верасні – снежні бягучага года. У чатырох этапах свае фінансавыя веды праверылі каля 23 тыс. навучэнцаў X–XI класаў з больш як 2 300 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ўсіх рэгіёнаў краіны. Маладыя людзі адказвалі на тэставыя пытанні аб асабістых фінансах, наяўных грошах, зберажэннях, запазычаннях, лічбавым банкінгу, дзейнасці цэнтральнага банка, страхаванні, падатках і інвестыцыях. Таксама ўдзельнікам было прапанавана вырашыць шэраг задач, што датычацца фінансаў.

Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў X–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі праводзіцца Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь з 2014 года. Алімпіяда з'яўляецца адным з найбольш маштабных нацыянальных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці. Асноўная мэта алімпіяды – папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў, фарміраванне ў вучняў практычных навыкаў выкарыстання фінансавых інструментаў, развіццё фінансавай культуры моладзі.