Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка па Брэсцкай вобласці сумесна з каналам "Беларусь 4 Брэст" праводзяць ужо традыцыйную фінансавую віктарыну, прысвечаную пачатку навучальнага года.

Менавіта таму да ўдзелу ў віктарыне запрашаюцца, перш за ўсё, школьнікі і студэнты ССНУ і ВНУ. Кожны чацвер верасня ў прамым эфіры перадачы "Ранішні эспрэса" тэлегледачам будзе прапанавана адказаць на адно пытанне віктарыны. Пераможцам становіцца тэлеглядач, якi першым правільна адкажа на пытанні. Чатыры эфіру – чатыры пераможцы. Прызы пераможцам будуць уручацца ва ўрачыстай абстаноўцы кіраўніцтвам Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці. За ўдзел у віктарыне кожны пераможца атрымлівае спецыяльны прыз –скарбонку. Большасць з нас звычайна не задумваецца, чаму скарбонкі часцей за ўсё маюць форму свінкі. Аказваецца, у сярэднявечнай Англіі для захоўвання грошай выраблялі адмысловы посуд з гліны пад назвай pygg (што сугучна ангельскаму слову "pig" – "свіння"). Потым гэтае слова трансфармавалася ў piggy bank, што азначае скарбонка. 7 верасня адбыўся першы тур віктарыны і прагучала першае пытанне – "Які гранічны памер плацяжу наяўнымі грашовымі сродкамі пры правядзенні разлікаў фізічнай асобай, які ўжываецца ў Рэспубліцы Беларусь". Першым правільна адказаў на пытанне навучэнец ДУА "Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі" Максім Севастьянюк. Пасля ўзнагароджання, падчас кароткай гутаркі Максім распавёў, што збірае грошы для падарожжа, так што скарбонка як раз спатрэбіцца ...

Наступныя пытанні віктарыны прагучаць у прамым эфіры перадачы "Ранішні эспрэса" 14, 21 і 28 верасня. Жадаем поспеху ўсім тэлегледачам і чакаем пераможцаў.