У суботу 23 ліпеня ў Нацыянальным мастацкім музеі прайшла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў першага этапу конкурсу "Сам сабе дызайнер". На цырымоніі прысутнічалі пераможцы і іх бацькі, прадстаўнікі БЕЛКАРТ і Беларусбанка, а таксама чальцы журы.

Распачалі цырымонію ўзнагароджання прадстаўнікі плацёжнай сістэмы БЕЛКАРТ і Беларусбанка, якія выступілі з вітальным словам.

Прызы атрымалі не толькі пераможцы конкурсу. Спецыяльны падарунак атрымаў і самы маленькі ўдзельнік конкурсу – чатырохгадовы Макар Шубовіч.

З творчым нумарамі на мерапрыемстве выступілі выхаванцы тэатральнай подыум-школы “Зоркі Вясёлкі” і цыркавы жанглёр.

Прыемным бонусам для наведвальнікаў цырымоніі ўзнагароджання стала экскурсія па Нацыянальнаму мастацкаму музею. Дзеці і дарослыя пазнаёміліся з унікальнымі экспанатамі, якія захоўваюцца ў экспазіцыі музея.

Конкурс "Сам сабе дызайнер" праводзіцца ў рамках праекта kartochki.by, які рэалізуе плацёжная сістэма БЕЛКАРТ сумесна з Беларусбанкам. Праект быў запушчаны ў траўні 2016 года. Кожны месяц журы абірае лепшыя працы, якія створаныя з дапамогай сэрвісу kartochki.by. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна стварыць свой дызайн, паставіць галачку ў поле "Прыняць удзел у конкурсе" і ўказаць дадатковую інфармацыю пра сябе.