Прапануем вашай увазе прэзентацыю (і тэкст да яе), распрацаваную для правядзення заняткаў па фінансавай граматнасці са школьнікамі і моладдзю падчас міжнароднага Тыдня фінансавай граматнасці, які пройдзе ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, з 23 па 29 сакавіка 2020 г.

Традыцыйна ў рамках Global money week ва ўсім свеце адбываюцца шматлікія мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне фінансавай граматнасці маладзі. Прапануем падтрымаць правядзенне Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі і арганізаваць у названы перыяд ва ўстановах адукацыі заняткаў для маладых людзей па тэме лічбавай бяспекі асабістых фінансаў. Таксама вітаюцца любыя іншыя тэмы, якія дазволяць маладым людзям лепш арыентавацца ў свеце фінансаў.

Інфармацыю аб праведзеных мерапрыемствах чакаем да 10 красавіка 2020 года на е-mail: fingramota@nbrb.by (кароткае апісанне мерапрыемстваў, фатаграфіі) для абагульнення інфармацыі і адпраўкі яе ў Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, а таксама размяшчэння на Адзіным інтэрнэт-партале фінансавай граматнасці насельніцтва www.fingramota.by.

Спампаваць прэзентацыю "Лічбавая бяспека асабістых фінансаў" можна тут.