Падведзены вынікі конкурсу відэаблогераў "Грошы маюць значэнне", прымеркаванага да правядзення ў Рэспубліцы Беларусь з 23 па 29 сакавіка 2020 года Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі (Global Money Week).
На конкурс паступіла 422 работы, у якіх маладыя людзі з усіх рэгіёнаў Беларусі разважалі пра лічбавую бяспеку асабістых фінансаў. Работы выкананы ў самых розных фарматах – лаканічныя адукацыйныя ролікі, міні-фільмы з цэласным сюжэтам, школьныя спектаклі, кліпы з вершамі і песнямі, анімацыйныя відэаролікі.

Па рашэнні журы конкурсу ў малодшай узроставай групе (ад 7 да 12 гадоў) пераможцай стала Малькова Дзіяна (г. Мінск). Другое месца заняла Раманенка Эмілія (г. Мінск). Трэцяе прызавое месца дасталася Лавец Лізавеце (г. Мінск).

У сярэдняй узроставай групе (ад 13 да 17 гадоў) перамагла калектыўная работа, аўтарамі якой з'яўляюцца Рубан Ганна, Ліберт Валерыя, Грышаёнак Іван, Каранчук Андрэй з г. Хойнікі Гомельскай вобласці. Другое месца дасталася Сабрэкаву Станіславу з г. Магілёва. Трэцяе месца заваявала калектыўная работа Тамукевіч Паліны і Якімчык Кацярыны з а. г. Дубна Гродзенскай вобласці.

У старэйшай узроставай групе (ад 18 гадоў да 31 года) пераможцам стаў Прысяжнюк Аляксандр (г. Мінск). Другое месца заняў Сіняк Максім (г. Мінск). На трэцім месцы – работа Нямкевіча Аляксея (г. Мінск).

Акрамя таго, журы конкурсу прыняло рашэнне ўзнагародзіць заахвочвальнымі грашовымі прызамі пяць конкурсных работ: відэаролік Міхно Уладзіславы (г. Лепель, Віцебская вобласць), калектыўныя работы Ліса Аляксандра і Ліса Яраслава (в. Каменка, Гомельская вобласць), Рудзіч Аніты, Парэцкага Уладзіслава, Туранко Веранікі, Андрэевай Аляксандры (г. Брэст), відэаролік Гаровіц Ганны (г. Светлагорск, Гомельская вобласць), а таксама работу гуртка "Школьны журналіст" (а. г. Альшаны, Брэсцкая вобласць).

Пераможцы і прызёры атрымаюць грашовыя прызы: за 1-е месца – 1000 рублёў, за 2-е і 3-е месцы – 700 і 500 рублёў адпаведна. Памер заахвочвальнага прыза склаў 400 рублёў.
Ролікі-пераможцы можна паглядзець на Адзіным інтэрнэт-партале фінансавай граматнасці насельніцтва http://konkurs.fingramota.by/2020.

Конкурс відэаблогераў "Грошы маюць значэнне" праходзіць у Беларусі ўжо трэці год запар, галоўная мэта конкурсу – прыцягненне ўвагі моладзі да тэмы фінансавай граматнасці і папулярызацыя базавых ведаў у галіне фінансаў.
 

Фотагалерэя