Праект MAMA PRO пры падтрымцы Банка Дабрабыт, VISA і ўдзеле Міністэрства працы і сацыяльнай абароны выпусцілі дапаможнік па фінансавай граматнасці "Фінансы: дэкрэтны адпачынак, усвядомленае бацькоўства".

Матэрыялы буклета дапамогуць маладым бацькам навучыцца граматна кіраваць сямейным бюджэтам і планаваць сваю будучыню і будучыню сваіх дзяцей. Дапаможнік выкананы ў зручным фармаце чэк-лістоў. У ім таксама маецца карысная інфармацыя якая тычыцца правілаў афармлення бальнічнага па догляду за дзіцем, пералік дакументаў для атрымання дапамогі, якая належыць маладой маме і інш. У загсах Мінска маладым бацькам разам з пасведчаннем аб нараджэнні дзіцяці ўжо ўручаюць гэты буклет. Дапаможнік па фінансавай граматнасці для маладых бацькоў можна спампаваць тут.