#Моладзь #Педагогі

Нацыянальны банк аб'яўляе аб правядзенні конкурсу на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы. Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях: конкурсныя работы студэнтаў і магістрантаў; конкурсныя работы аспірантаў.

Галоўны прыз у кожнай намінацыі – грашовая прэмія ў памеры 1 000 беларускіх рублёў. Таксама грашовымі прэміямі ў кожнай з катэгорый будуць адзначаны конкурсныя работы, якія зоймуць другое і трэцяе месцы, – 700 і 500 беларускіх рублёў адпаведна.

У конкурсе могуць узяць удзел (як індывідуальна, так і ў складзе калектываў) студэнты, магістранты і аспіранты устаноў вышэйшай адукацыі і арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 30 кастрычніка 2020 г. накіраваць на электронны адрас konkurs@nbrb.by адпаведную заяўку і сваю конкурсную работу.

Пераможцы і прызёры конкурсу будуць аб’яўлены не пазней за 30 снежня 2020 г.