Апублікаваны вынікі даследавання па ацэнцы фінансавай граматнасці насельніцтва.

Даследаванне праведзена Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі па заказе Нацыянальнага банка і з'яўляецца першым з трох, прадугледжаных планам сумесных дзеянняў па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва на 2019 – 2024 гады. Аналагічная работа будзе праведзена ў 2022 і 2024 гадах.

Даныя для даследавання былі атрыманы шляхам апытання дарослага насельніцтва Беларусі па нацыянальнай рэпрэзентатыўнай выбарцы. У апытанні ўзялі ўдзел 1 500 рэспандэнтаў.

У рамках праведзенага даследавання была дадзена ацэнка ўзроўню фінансавай граматнасці насельніцтва, выяўлены найбольш праблемныя яе аспекты. Пры гэтым была распрацавана і апрабавана сістэма індыкатараў, якія дазваляюць найбольш поўна і ўсебакова ацэньваць бягучую сітуацыю ў сферы фінансавай граматнасці, яе дынаміку і перспектывы развіцця.

Даследаванне дазволіла атрымаць інфармацыю, якая дае магчымасць ацаніць эфектыўнасць мер, якія рэалізуюцца ў гэтым напрамку, і прыняць рашэнні ў частцы далейшага ўдасканалення дзейнасці па павышэнню фінансавай граматнасці насельніцтва.