Пры выкарыстанні інфармацыі, размешчанай на сайце fingramota.by, спасылка на сайт абавязковая!

Форум інавацыйных ідэй "Тэрыторыя фінансавай граматнасці"

21.06.2018

19 чэрвеня на базе Дзяржаўнай установы адукацыі "Акадэмія паслядыпломнай адукацыі" прайшоў форум інавацыйных ідэй "Тэрыторыя фінансавай граматнасці".

Асноўнай мэтай форума было выяўленне і распаўсюджванне інавацыйных ідэй у сферы развіцця фінансавай граматнасці, абмен педагагічным вопытам выкарыстання эфектыўных практык і пашырэнне прасторы прафесійных зносін педагогаў.

Актуальнасць тэмы форума  вызначаецца тым, што фінансавая граматнасць з’яўляецца адной з ключавых кампетэнцый ХХІ стагоддзя і сістэмная працаў гэтым накірунку дапаможа назапашванню вучнямі эканамічна карысных ведаў, якія дапамогуць ім быць паспяховымі ў жыцці.  Фінансавая адукацыя з'яўляецца інавацыйным складнікам педагогікі і методыкі навучання і адлюстраваннем сучасных працэсаў развіцця інфармацыйнага грамадства.

У форуме прынялі ўдзел больш за 35  прадстаўнікоў педагагічнай грамадскасці з розных регіенаў рэспублікі, сярод якіх былі удзельнікі інавацыйных пляцовак, прадстаўнікі рэгіянальных метадычных служб і сістэмы дадатковай адукацыі дарослых.  Арганізатарам форуму стаў цэнтр прафесійнага развіцця і інвацыйнай адукацыі ДУА "Акадэмія паслядыпломнай адукацыі".

З прывітальным словам да ўдзельнікаў форума звярнулася намеснік начальніка цэнтра развіццевых педагагічных тэхналогій, член экспертнага савета па інавацыйнай дзейнасці Сурыкава Аксана Валянцінаўна.  У сваей прамове яна  адзначыла, што гэта мерапрыемства мае вялікае значэнне для ўсей педагагічнай супольнасці, бо менавіта інавацыйны складнік адукацыі з’яўляецца вызначальным для рзвіцця ўсяго грамадства.

Начальнік цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі Радзевіч Алена Уладзіміраўна прааналізавала шляхі павышэння фінансавай граматнасці навучэнцаў праз рэалізацыю інавацыйнага праекта "Укараненне мадэлі фарміравання фінансавай пісьменнасці як адной з кампетэнцый вучняў з дапамогай стварэння адукацыйнага медыяасяроддзя". З дапамогай SWOT аналіза былі вылучаны асноўныя   моманты рэалізацыі праекта, сярод якіх -  павышэнне ўзроўня як фінансавай, так і медыя граматнасці; пашырэнне рэсурснай базы адукацыйнага працэсу за кошт актыўнага супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі з прадстаўнікамі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, распрацоўкі і ўкаранення факультатыва па фінансавай граматнасці, а таксама інтэграцыю кантэкстных задач фінансавай скіраванасці ў навучальныя прадметы.

Важным складнікам паспяховай рэалізацыі плана мерапрыемстваў Нацыянальнага Банка і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтву ў павышэнні фінансавай граматнасці навучэнцаў з’яўляецца цеснае ўзаемадзеянне устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь з прадстаўнікамі фінансавых устаноў, асабліва пры арганізацыі такіх праектаў, як правядзенне рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці, праца адзінага інтэрнэт-партала, распрацоўка факультатыва па  фінансавай граматнасці, правядзенне міжнародага тыдня фінансавай граматнасці, другіх адукацыйных і асветніцкіх мерапрыемстваў, - адзначыла Саковіч Юлія Вячаславаўна, начальнік аддзела фінансавай граматнасці упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Юлія Вячаславаўна таксама падзялілася з удзельнікамі форума перспектывамі далейшага развіцця сумесных з Міністэрствам адукацыі мерапрыемстваў.

Адным з важных падзей форума стала прадстаўленне вопыта інавацыйных пляцовак. Дырэктар ДУА "Рэчыцкі раенны ліцэй" Петкун Ірына Якаўлеўна   распавяла ўдзельнікам пра магчымасці інтэграцыі фінансавай адукацыі ў сістэму ўрочнай дзейнасці. Амаль кожны навучальны прадмет мае патэнцыял для развіцця фінансавых кампетэнцый і  задача настаўніка  - знайсці гэтыя спрыяльныя тэмы, падабраць добры метадычны інструментарый для працы, што прадэмантравала на сваім майстар-класе настаўнік рускай мовы і літаратуры Кучар Эла Валер’еўна. Вопыт настаўнікаў ліцэя сведчыць, што выбіраючы такі складаны шлях, як інтэграцыя і рапрацоўка кантэкстных задач, можна дабіцца значых поспехаў ва ўкараненні фінансавай адукацыі ў сістэму ўрочнай дзейнсці.

 Фарміраваннем фінансавай граматнасці сродкамі ўрока таксама падзялілася Керына Галіна Шэркулаўна, намеснік дырэктара ДУА "Сярэдняя школа № 2 г. Беразіно", а  медыяадукацыйны складнік інавацыйнага праекта прадэманстравала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Міхалева Надзея Сяргееўна.

Саланкова Ганна Мікалаеўна – настаўнік беларускай мовы і літаратуры з ДУА "Гімназія імя Я. Купалы г. Мазыра" правяла майстар-клас, на якім паказала прыклады працы з разнастайнай фінансавай інфармацыяй у межах сайго прадмета. Удзельнікам спадабаліся рэсурсы для правядзення філалагічных гульняў, цікавыя формы і метады,  якімі падзялілася Ганна Мікалаеўна.

Для паспяховай рэалізацыі праекта неабходна глыбокае разуменне ўсіх інавацыйных працэсаў і  асноўных задач па  дасягненні мэты і атрымання значных вынікаў гэтай дзейнасці.  Як матываваць педагогаў займацца рэалізацыяй інавацыйнага праекта? Як стварыць медыяасяроддзе ва ўстанове адукацыі? Як адсачыць дынаміку рэалізацыі інавацыйнага праекта? Адказы на гэтыя важныя пытанні дала Сямёнава Іна Уладзіміраўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай працы ДУА "Сярэдняя школа № 5 г. Слоніма".

Афанасенка Вікторыя Валер’еўна, настаўнік інфарматыкі з  ДУА "Гімназія № 46 г. Гомеля імя Блеза Паскаля" пазнаеміла ўдзельнікаў з распрацоўкай электроннага сродка навучання "Фінансы і дзеці", значную частку якога распрацавалі вучні гімназіі. Вопытам працы  па факультатыву "Асновы фінансавай граматнасці" падзялілася настаўніца геаграфіі Семерная Святлана Сяргееўна.

Фінансавую адукацыі неабходна пачынаць з ранняга ўзросту. Пачынаючы вучыцца ў школе, дзіця робіць першыя крокі ў дарослае жыццё. Для таго каб ён стаў у будучыні фінансава паспяховым чалавекам, яму неабходна асвоіць азбуку фінансавай граматнасці і навучыцца лічыць грошы. Майстар-клас па  фарміраванню фінансавай граматнасці вучняў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі у межах дзейнасці бізнес клуба "Шлях да поспеху" правяла Казловіч Святлана Яўгенаўна, настаўнік пачатковых класаў ДУА "Сярэдняя школа № 11 г. Гродна імя генерала А.І. Антонава".

Як укараніць сучасныя тэхналогіі,  і з іх дапамогай зрабіць працэс засваення новай інфармацыі эфектыўным,  адпавядаючым патрэбам сучасных вучняў? На гэта пытанне адказаў майстар-клас "QR-падарожжа" ў краіну фінансаў, які правяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры з ДУА "Лельчыцкая раенная гімназія" Казачэнка Ірына Грыгор’еўна. Педагогі з задавальненнем выконвалі цікавыя заданні, з дапамогай смартфонаў сканавалі  інфармацыю па фарміраванню фінансавай граматнасці вучняў, падчас групавой працы паспрабавалі самастойна распрацаваць заданні з выкарыстаннем QR кодаў.

Фарміраваннем фінансавых кампетэнцый навучэнцаў сродкамі рэалізацыі разнастайных адукацыйных маршрутаў падзяліліся педагогі ДУА "Сярэдняя школа № 29 г. Віцебска" - Бразгоўка Алена Уладзіміраўна, намеснік дырэктара па вучэбнай дзейнасці, Дзімава Наталля Уладзіміраўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, Севасц’янава Анастасія Мікалаеўна, настаўнік інфарматыкі.

Форум стаў адкрытай пляцоўкай для абмену педагагічным вопытам развіцця фінансавай граматнасці вучняў на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці. У межах форума прайшоў шэраг прэзентацый, майстар-класаў,  ўрокаў для дарослых, правядзенне якіх дало магчымасць настаўнікам прадэманстраваць свае педагагічнае майстэрства і запазычыць  новыя формы і прыемы працы ў сваіх калег.

КУРСЫ валют

17.07.19 18.07.19
EUR Еўра 2,2847 2,2787
USD Долар ЗША 2,0309 2,0341
RUB 100 Расійскіх рублёў 3,2347 3,2311
Кошык валют (USD, EUR, RUB) 0,2623
Правер сваю фінансавую дасведчанасць

Навіны

Прэзентацыя "Грошы, інфляцыя, цэнавая стабільнасць"

08.03.2019

Дарагія сябры!

Прапануем вашай увазе прэзентацыю (і тэкст да яе), распрацаваную для правядзення заняткаў па фінансавай граматнасці са школьнікамі 8 - 11 класаў падчас Міжнароднага Тыдня фінансавай граматнасці, які пройдзе ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, з 25 па 31 сакавіка 2019 г.

Актуальная інфармацыя

Конкурс студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў!

21.05.2019

Нацыянальны банк аб'яўляе аб правядзенні конкурсу на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь!

Які крэдыт сапраўды таннейшы?

З уступленнем у сілу новага Банкаўскага кодэкса ў Беларусі былі "знішчаны" ўсе камісіі па крэдытах, якія раней часта прапаноўвалі асобныя банкі. Аднак поўнай празрыстасці чакаць не выпадае. Так ці іначай банкі будуць імкнуцца ўзяць грошы хаця б за што-небудзь. Тым больш паказваць у рэкламе завоблачныя стаўкі нікому не захочацца.

Калі вы хочаце выбраць найбольш выгадны і прымальны для вас крэдыт (калі, дарэчы, ён сапраўды патрэбны і без яго ніяк не абысціся), то неабходна звяртаць увагу не толькі на стаўку, якую вам прапануюць. 

Заўсёды пытайцеся наконт усіх выплат, якія вы павінны будзеце зрабіць, калі прыходзіце ў банк па крэдыт (незалежна ад таго, які гэта крэдыт, — спажывецкі, на картку, экспрэс-крэдыт, крэдыт на нерухомасць і аўтамабіль). Гэта могуць аказацца: плата за афармленне дакументаў, за выпуск крэдытнай карткі, страхаванне, за зняцце наяўных сродкаў і гэтак далей. Будзьце пільнымі.

Беражы крэдытную гісторыю з самага пачатку

Знайсці сёння чалавека, жыццёвы "анамнез" якога ні быў бы абцяжараны хаця б адным крэдытам, справа не з простых.

Як спланаваць уласны бюджэт?

1. Неабходна вызначыць, якія даходы ёсць у сям’і, гэта значыць тыя сродкі, якія маюцца ў вашым распараджэнні ці будуць мецца. Напрыклад, зарплата, даходы ад укладаў і г.д.

2. Варта распісаць і ўлічыць усе выдаткі, размеркаваўшы іх на абавяз- ковыя (неабходныя) і неабавязковыя.

3. Наступны крок — супаставіць даходы і выдаткі. Калі даходаў больш, чым выдаткаў, то гэта значыць, што вы на правільным шляху і можаце вы- карыстоўваць гэтую розніцу на датэрміновае пагашэнне крэдыту, на доўгатэрміновае планаванне, зберажэнні. Калі расходаў больш, чым даходаў, то неабходна старанна ацаніць свае неабавязковыя выдаткі і па максімуме скараціць іх, каб даходы зраўняліся з выдаткамі. І ў далейшым неабходна строга кантраляваць свае даходы і выдаткі.

Для складання бюджэту на больш доўгі тэрмін патрабуецца ўлічыць яшчэ такія фактары, як эканамічная сітуацыя ў краіне, інфляцыя. Складанне сямейнага бюджэту і яго выкананне прывядзе да эканоміі пэўнай колькасці грошай, якія пасля будуць неабходныя для рэалізацыі жыццёвых мэт. Міжнародныя спецыялісты раяць 5—10% ад даходу адкладаць, фарміруючы тым самым падушку бяспекі сям’і. У кожнай сям’і падушка бяспекі павінна складаць 3-4 штомесячныя бюджэты. Бо заўсёды ёсць незапланаваныя выдаткі. У сярэднім збалансаваны бюджэт сям’і выглядае наступным чынам:

— 50—60% — абавязковыя плацяжы, пакупка рэчаў, неабходных для жыцця;

— 20—30% — забавы, падарожжы, адпачынак;

— 10—20% — зберажэнні (рэзервовы фонд; сродкі для далейшага інвеставання; назапашванне пэўнай сумы на якую-небудзь глабальную куплю; пенсійныя зберажэнні і інш.).

Як выбраць крэдыт?

Рашэнне аб звароце за крэдытам павінна прымацца сур'ёзна і ўзважана. Падумайце і яшчэ раз крытычна ацаніце неабходнасць звяртацца за крэдытам. Пажадана, каб крэдыт браўся на сапраўдна неадкладныя і абгрунтаваныя мэты. Ва ўсіх астатніх выпадках лепш накапіць. Але ў жыцці бываюць такія сітуацыі, калі без дадатковых грашовых паступленняў немагчыма вырашыць тую ці іншую важную праблему і неабходнасць узяць крэдыт прызнаецца надзённай.

Перад падпісаннем крэдытнага дагавора старанна вывучыце яго. Ніколі не падпісвайце паперы не чытаючы! Уважліва і ўдумліва чытайце ўсе пункты крэдытнага дагавора! У гэтых мэтах, па магчымасці, вазьміце крэдытны дагавор дадому, больш уважліва вывучыце яго ўмовы, якія ўстанаўліваюць Вашы абавязкі, пераканайцеся, што крэдытны дагавор не ўтрымлівае умоў, пра якія Вам не вядома ці сэнс якіх Вам не ясны. Звярніце ўвагу, дапускаецца ці ўмовамі крэдытнага дагавора магчымасць датэрміновага пагашэння крэдыту. Часам банкі ва ўмовы крэдытнага дагавора ўключаюць пункты, якія змяшчаюць штрафныя санкцыі ці камісіі за датэрміновае пагашэнне крэдыту. Для ўсіх фінансавых устаноў агульным з'яўляецца патрабаванне Нацыянальнага банка: прадастаўляць кліенту поўную інфармацыю аб працэнтах па крэдыце, забароненыя «схаваныя» плацяжы і камісіі. У мэтах абароны правоў крэдытаатрымальнікаў маецца таксама патрабаванне аб тым, што змяненне ўмоў крэдытнага дагавора, якое цягне змяненне памеру працэнтаў за карыстанне крэдытам, магчыма толькі пасля заключэння дадатковага пагаднення з крэдытаатрымальнікам. У разе не згоды на змяненне ўмоў крэдытаатрымальніку прадастаўлена права датэрміновага пагашэння крэдыту. Пры гэтым тэрмін пагашэння не можа складаць менш за тры месяцы з дня прад'яўлення патрабавання аб датэрміновым вяртанні.