Плацёжная сістэма БЕЛКАРТ правяла “Урок фінансаў” для навучэнцаў IT-летніку “Айціландыя”. Дзеці даведаліся больш пра плацёжныя карткі, атрымалі падарункі ад БЕЛКАРТ і стварылі ўласныя дызайны картак з дапамогаю сервіса kartochki.by.

Супрацоўнікі БЕЛКАРТ распавялі а правілах бяспечанага выкарыстоўвання банкаўскіх картак і пазнаёміліся дзяцей з асаблівасцямі безнаяўных разлікаў.

Сэрвіс kartochki.by быў запушчаны 26 траўня 2016 года плацёжнай сістэмай БЕЛКАРТ і Беларусбанкам. Галоўная мэта праекта – развіццё дзіцячай творчасці. Таксама ў межах праекту праходзіць конкурс “Сам сабе дызайнер”. Штомесячна журы ацэньвае працы ў разных узроставых катэгорыях, а лепшыя з іх атрымаюць падарункі. Для таго, каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна стварыць свой дызайн і пры захоўванні паставіць галачку “Прыняць удзел у конкурсе” і запоўніць невялічкую анкету.