Тэма конкурса відэаблогераў у 2019 годзе "Грошы, інфляцыя і коштавая стабільнасць".
Прызы
Галоўны прыз у кожнай узроставай катэгорыі – грашовая прэмія.
1000 беларускіх рублёў*
* у кожнай узроставай катэгорыі
700 беларускіх рублёў*
* у кожнай узроставай катэгорыі
500 беларускіх рублёў*
* у кожнай узроставай катэгорыі
Журы конкурсу мае права назначаць дадатковыя прызы ў асобных намінацыях.
Удзельнікі
У конкурсе могуць прыняць удзел (як індывідуальна, так і ў складзе калектываў) грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 7 да 31 года. Кожны ўдзельнік конкурсу можа даслаць толькі адну работу. Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях:
Катэгорыі
ад 7 гадоў да 12 гадоў
ад 13 гадоў да 17 гадоў
ад 18 гадоў да 31 года
Патрабаванні да заяўкі і відэароліка
Рэкамендуемая працягласць відэароліка, прадстаўленага на конкурс, складае тры хвіліны. Запоўніць заяўку (бланк анкеты можна спампаваць тут). Азнаёміцца з Палажэннем аб конкурсе, зацверджаным пастановай Праўлення Нацыянальнага банка ад 11.02.2019 № 64 можна тут.