Падаткі – гэта абавязковыя плацяжы, якія фізічныя асобы і арганізацыі пералічваюць у бюджэт. За кошт гэтых сродкаў дзяржава можа выконваць свае асноўныя функцыі: забяспечваць сацыяльную падтрымку, фінансаваць адукацыю, ахову здароўя, правапарадак, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, будаўніцтва дарог і гэтак далей.

У гісторыі развіцця грамадства яшчэ ні адна дзяржава не змагла абысціся без падаткаў, паколькі для выканання сваіх абавязкаў перад грамадствам ёй патрабуецца вялікая сума грашовых сродкаў.

Зыходзячы з гэтага, памер падатковых ставак можа вызначацца сумай расходаў дзяржавы на выкананне мінімуму яго функцый: у краінах з бясплатнай для грамадзян медыцынай, адукацыяй, маштабнай сацпадтрымкай падаткі могуць быць вышэй, у іншых дзяржавах – ніжэй. Чым больш функцый ускладзена на дзяржаву, тым больш яна павінна збіраць падаткаў.

Прынцыпы падаткаабкладання

Тэарэтычныя асновы падаткаабкладання пачалі распрацоўвацца яшчэ ў ХVII ст. З развіццём сусветнай эканомікі класічныя прынцыпы падаткаабкладання ўдасканальваліся, карэктаваліся і дапаўняліся, і сёння яны заключаюцца ў наступным:

• усеагульнасць падаткаабкладання

• выключэнне двайнога падаткаабкладання

• стабільнасць падатковай сістэмы на працягу досыць доўгага перыяду

• прастата і яснасць сістэмы і працэдуры выплаты падаткаў

• устанаўленне памеру падатку з улікам магчымасцяў падаткаплацельшчыка, узроўню яго даходаў

• аптымальнасць падатковых выключэнняў, якая забяспечвае дастатковае фінансаванне дзяржаўных расходаў, з аднаго боку, і адносна невялікую і раўнамерна размеркаваную падатковую нагрузку для падаткаплацельшчыкаў – з другога боку

• мінімізацыя выдаткаў на збіранне падаткаў

• карэкціроўка размеркавання даходаў для забеспячэння сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве

• адпаведнасць падаткаабкладання структурнай палітыцы дзяржавы

• уздзеянне на стабілізацыю эканамічнага цыклу, узровень занятасці, інфляцыю

Як збіраюць і трацяць падаткі ў Беларусі

Беларускія падаткаплацельшчыкі плацяць падаткі адначасова ў рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты, з якіх фармуецца так званы кансалідаваны бюджэт – звод бюджэтаў усіх узроўняў. Падатковыя даходы традыцыйна складаюць не менш за 85% кансалідаванага бюджэту. Напрыклад, у 2020 годзе за кошт падаткаў плануецца забяспечыць 87,5% паступленняў у кансалідаваны бюджэт.

У абсалютным выражэнні гэта 34,6 мільярда рублёў. У тым ліку 12,2 мільярда рублёў плануецца атрымаць за кошт падатку на даданую вартасць, 6,3 мільярда рублёў – за кошт падаходнага падатку з фізічных асоб, 4,1 мільярда рублёў – за кошт падатку на прыбытак арганізацый.

Асноўны напрамак бюджэтных расходаў на 2020 год – фінансаванне сацыяльнай сферы. На гэта патрацяць амаль палову ўсіх грошай - 18,2 мільярда рублёў. У першую чаргу, гэта фінансаванне адукацыі і аховы здароўя (па 7,3 і 6,3 мільярда рублёў адпаведна). Акрамя таго, значнае фінансаванне – 11,2 мільярда рублёў прадугледжана на агульнадзяржаўную дзейнасць. Гэтыя сродкі пойдуць на плацяжы па дзяржаўнаму доўгу, а таксама фінансаванне дзейнасці дзяржорганаў.

Узаемная адказнасць і павага – адзін з найважнейшых аспектаў у адносінах паміж грамадствам і дзяржавай. Дзяржава павінна клапаціцца пра сваіх грамадзян, аказваць дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу, ствараць інфраструктуру, забяспечваць бяспеку. Ну а грамадства, са свайго боку, павінна плаціць падаткі, інакш выкананне дзяржавай сваіх асноўных абавязкаў стане немагчымым.

Праверце сябе! Прапануем вам адказаць на некалькі пытанняў, якія дапамогуць ацаніць вашу фінансавую граматнасць, даведацца свае прабелы і вызначыць далейшыя крокі для павышэння сваіх кампетэнцый ў фінансавай сферы. Гэта проста, цікава і карысна!
Што вы ведаеце аб падатках?

Якія віды падаткаў вы ведаеце? Хто мае права на льготнае падаткаабкладанне? Сума выплачаных вамі падаткаў залежыць ад шматлікіх фактараў: даходаў, трат, нават ладу жыцця.