Пры выкарыстанні інфармацыі, размешчанай на сайце fingramota.by, спасылка на сайт абавязковая!

Урок фінансавай граматнасці ў Гімназіі №1 г. Брэста

20.09.2017

20.09.2017 супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці правялі чарговае адукацыйнае мерапрыемства для вучняў 6 "Б" класа ДУА "Гімназія №1 г. Брэста".

Урок фінансавай пісьменнасці пачаўся з экскурсіі ў музей Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці. У экспазіцыі музея адлюстраваны дзве тэматычныя лініі: тэхнічнае развіццё банкаўскай справы і гісторыя грашова-крэдытных устаноў на Брэстчыне XX стагоддзя, гісторыя самога будынка і жыццё калектыву, пачынаючы з 1944 года аж да нашых дзён. Асаблівае значэнне музея ў тым, каб прадставіць асноўны "прадукт" Нацыянальнага банка – грашовыя знакі, і паказаць, што яны выступаюць не толькі як сродак плацяжу, але і з'яўляюцца атрыбутамі незалежнасьці краіны, носьбітамі дзяржаўнай сімволікі, нароўні з гербам, сцягам, гімнам і Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы паслухалі лекцыю і азнаёміліся з прадметамі, прадстаўленымі ў экспазіцыі музея, а потым з задавальненнем прымерылі цяжкую інкасатарскую бронекамізэльку 1980-х гадоў і інкасатарскі шынель. А затым хлопцам i дзяўчынам была паказана прэзентацыя "Што такое грошы?", якая расказвае пра сутнасць грошай і пра гісторыю грошай сучаснай Беларусі. З цікавасцю навучэнцы слухалі аповяд пра канцэпцыі дызайну цяперашніх грошай, выпушчаных у абарачэнне з 1 ліпеня 2016 года. Амаль ва ўсіх месцах, намаляваных на банкнотах узору 2009 года, хто-небудзь з дзяцей ужо быў, а хтосцi яшчэ толькi збiраецца пазнаёмiцца з помнікамі архітэктуры і горадабудаўніцтва Беларусі. Асаблівая частка заняткі была прысвечана пытанню бяспекі і абароненасці грошай, на прыкладзе купюры ў 10 рублёў навучэнцы азнаёміліся з асноўнымі ступенямі абароны грошай. А потым з захапленнем вывучалі методыкі вызначэння сапраўднасці банкнот – на прасвет, навобмацак, пры нахіле і пры дапамозе прыбораў. Шукалі навобмацак спецыяльную пазнаку для слабых на зрок людзей, на прасвет – вадзяны знак, з дапамогай адмысловай лупы – мікратэкст, а таксама паглядзелі, як правяраюць грошы з дапамогай дэтэктара вызначэння сапраўднасці банкнот.

Скончылася мерапрыемства спецыяльнай віктарыны, якая паказала, што навучэнцы добра засвоілі ўрок. За правільныя адказы хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі сувеніры ад Нацыянальнага банка. Хочацца адзначыць, што ініцыятарам правядзення адукацыйнага мерапрыемства для вучняў 6 "Б" класа ДУА "Гімназія №1" стала супрацоўніца Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, дачка якой – Аня Лукашык, вучыцца ў гэтым класе.

КУРСЫ валют

19.11.19 20.11.19
EUR Еўра 2,2629 2,2646
USD Долар ЗША 2,0455 2,0457
RUB 100 Расійскіх рублёў 3,2070 3,2080
Кошык валют (USD, EUR, RUB) 0,2614
Правер сваю фінансавую дасведчанасць

Навіны

Прэзентацыя "Грошы, інфляцыя, цэнавая стабільнасць"

08.03.2019

Дарагія сябры!

Прапануем вашай увазе прэзентацыю (і тэкст да яе), распрацаваную для правядзення заняткаў па фінансавай граматнасці са школьнікамі 8 - 11 класаў падчас Міжнароднага Тыдня фінансавай граматнасці, які пройдзе ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, з 25 па 31 сакавіка 2019 г.

Актуальная інфармацыя

Конкурс студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў!

02.09.2019

Нацыянальны банк аб'яўляе аб правядзенні конкурсу на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь!

Які крэдыт сапраўды таннейшы?

З уступленнем у сілу новага Банкаўскага кодэкса ў Беларусі былі "знішчаны" ўсе камісіі па крэдытах, якія раней часта прапаноўвалі асобныя банкі. Аднак поўнай празрыстасці чакаць не выпадае. Так ці іначай банкі будуць імкнуцца ўзяць грошы хаця б за што-небудзь. Тым больш паказваць у рэкламе завоблачныя стаўкі нікому не захочацца.

Калі вы хочаце выбраць найбольш выгадны і прымальны для вас крэдыт (калі, дарэчы, ён сапраўды патрэбны і без яго ніяк не абысціся), то неабходна звяртаць увагу не толькі на стаўку, якую вам прапануюць. 

Заўсёды пытайцеся наконт усіх выплат, якія вы павінны будзеце зрабіць, калі прыходзіце ў банк па крэдыт (незалежна ад таго, які гэта крэдыт, — спажывецкі, на картку, экспрэс-крэдыт, крэдыт на нерухомасць і аўтамабіль). Гэта могуць аказацца: плата за афармленне дакументаў, за выпуск крэдытнай карткі, страхаванне, за зняцце наяўных сродкаў і гэтак далей. Будзьце пільнымі.

Беражы крэдытную гісторыю з самага пачатку

Знайсці сёння чалавека, жыццёвы "анамнез" якога ні быў бы абцяжараны хаця б адным крэдытам, справа не з простых.

Як спланаваць уласны бюджэт?

1. Неабходна вызначыць, якія даходы ёсць у сям’і, гэта значыць тыя сродкі, якія маюцца ў вашым распараджэнні ці будуць мецца. Напрыклад, зарплата, даходы ад укладаў і г.д.

2. Варта распісаць і ўлічыць усе выдаткі, размеркаваўшы іх на абавяз- ковыя (неабходныя) і неабавязковыя.

3. Наступны крок — супаставіць даходы і выдаткі. Калі даходаў больш, чым выдаткаў, то гэта значыць, што вы на правільным шляху і можаце вы- карыстоўваць гэтую розніцу на датэрміновае пагашэнне крэдыту, на доўгатэрміновае планаванне, зберажэнні. Калі расходаў больш, чым даходаў, то неабходна старанна ацаніць свае неабавязковыя выдаткі і па максімуме скараціць іх, каб даходы зраўняліся з выдаткамі. І ў далейшым неабходна строга кантраляваць свае даходы і выдаткі.

Для складання бюджэту на больш доўгі тэрмін патрабуецца ўлічыць яшчэ такія фактары, як эканамічная сітуацыя ў краіне, інфляцыя. Складанне сямейнага бюджэту і яго выкананне прывядзе да эканоміі пэўнай колькасці грошай, якія пасля будуць неабходныя для рэалізацыі жыццёвых мэт. Міжнародныя спецыялісты раяць 5—10% ад даходу адкладаць, фарміруючы тым самым падушку бяспекі сям’і. У кожнай сям’і падушка бяспекі павінна складаць 3-4 штомесячныя бюджэты. Бо заўсёды ёсць незапланаваныя выдаткі. У сярэднім збалансаваны бюджэт сям’і выглядае наступным чынам:

— 50—60% — абавязковыя плацяжы, пакупка рэчаў, неабходных для жыцця;

— 20—30% — забавы, падарожжы, адпачынак;

— 10—20% — зберажэнні (рэзервовы фонд; сродкі для далейшага інвеставання; назапашванне пэўнай сумы на якую-небудзь глабальную куплю; пенсійныя зберажэнні і інш.).

Як выбраць крэдыт?

Рашэнне аб звароце за крэдытам павінна прымацца сур'ёзна і ўзважана. Падумайце і яшчэ раз крытычна ацаніце неабходнасць звяртацца за крэдытам. Пажадана, каб крэдыт браўся на сапраўдна неадкладныя і абгрунтаваныя мэты. Ва ўсіх астатніх выпадках лепш накапіць. Але ў жыцці бываюць такія сітуацыі, калі без дадатковых грашовых паступленняў немагчыма вырашыць тую ці іншую важную праблему і неабходнасць узяць крэдыт прызнаецца надзённай.

Перад падпісаннем крэдытнага дагавора старанна вывучыце яго. Ніколі не падпісвайце паперы не чытаючы! Уважліва і ўдумліва чытайце ўсе пункты крэдытнага дагавора! У гэтых мэтах, па магчымасці, вазьміце крэдытны дагавор дадому, больш уважліва вывучыце яго ўмовы, якія ўстанаўліваюць Вашы абавязкі, пераканайцеся, што крэдытны дагавор не ўтрымлівае умоў, пра якія Вам не вядома ці сэнс якіх Вам не ясны. Звярніце ўвагу, дапускаецца ці ўмовамі крэдытнага дагавора магчымасць датэрміновага пагашэння крэдыту. Часам банкі ва ўмовы крэдытнага дагавора ўключаюць пункты, якія змяшчаюць штрафныя санкцыі ці камісіі за датэрміновае пагашэнне крэдыту. Для ўсіх фінансавых устаноў агульным з'яўляецца патрабаванне Нацыянальнага банка: прадастаўляць кліенту поўную інфармацыю аб працэнтах па крэдыце, забароненыя «схаваныя» плацяжы і камісіі. У мэтах абароны правоў крэдытаатрымальнікаў маецца таксама патрабаванне аб тым, што змяненне ўмоў крэдытнага дагавора, якое цягне змяненне памеру працэнтаў за карыстанне крэдытам, магчыма толькі пасля заключэння дадатковага пагаднення з крэдытаатрымальнікам. У разе не згоды на змяненне ўмоў крэдытаатрымальніку прадастаўлена права датэрміновага пагашэння крэдыту. Пры гэтым тэрмін пагашэння не можа складаць менш за тры месяцы з дня прад'яўлення патрабавання аб датэрміновым вяртанні.