17.12.2014 - 19.12.2014

У конкурсе прынялі ўдзел курсавыя, дыпломныя, бакалаўрскія і выпускныя работы магістраў.

Па ўмовах конкурсу ўстановы адукацыі вызначылі лепшыя студэнцкія навуковыя работы на эканамічную тэматыку, якія накіраваліся ў Нацыянальны банк для ўдзелу ў фінальным туры.

Аўтары лепшых эканамічных работ абаранялі свае навуковыя даследаванні ў Нацыянальным банку, дзе і былі размеркаваны прызавыя месцы.

Прызы - грашовыя прэміі ад Нацыянальнага банка:

за першае месца - 5 000 000 беларускіх рублёў.

за другое месца - 3 000 000 беларускіх рублёў.

за трэцяе месца - 2 000 000 беларускіх рублёў.

Пераможцы таксама атрымалі ганаровыя дыпломы, якія ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў канкурсантам Намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Сяргей Вітальевіч Дубкоў.

Галоўным патрабаваннем да працы-пераможцы з'яўляліся актуальнасць, навізна, практычная значнасць.

Этапы

Адборачны этап
17.12.2014 - 17.12.2014

Правядзенне конкурсу на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў трох вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь - Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Фінал конкурсу
19.12.2014 - 19.12.2014

Фінал конкурсу на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы адбыўся ў Нацыянальным банку 19 снежня 2014 года.

Пераможцы

Антон Васілеўскі

Першае месца заняла работа Антона Васілеўскага, які прадстаўляў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Ганна Голікава

На другім месцы - Ганна Голікава з даследаваннем "Удасканаленне методыкі ацэнкі эфектыўнасці інвестыцыйных праектаў".

Яўген Хвесько

Трэцяе месца заняў Яўген Хвесько, студэнт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.