Інвестыцыі
грашовыя сродкі, каштоўныя паперы, iншая маёмасць (матэрыяльныя або нематэрыяльныя актывы), якія ўкладваюцца ў аб'екты прадпрымальніцкай ці іншай дзейнасці ў мэтах атрымання прыбытку або дасягненні іншага карыснага эфекту ў будучым.
Індэкс спажывецкіх цэн
разліковы паказчык, які ўяўляе сабой сярэднеўзважаную велічыню, якая адлюстроўвае змяненне спажывецкіх цэн на пэўную дату, у адносінах да перыяду, прынятага за базавы.
Інтэрнэт-банкінг
гэта сістэма, якая дазваляе атрымліваць паслугі банка праз інтэрнэт.
Інфляцыя
гэта павышэнне агульнага ўзроўню цэн на тавары і паслугі на працягу пэўнага перыяду часу.