Банк
фінансава-крэдытная арганізацыя, якая ажыццяўляе разнастайныя віды аперацый з грашыма і каштоўнымі паперамі і якая аказвае фінансавыя паслугі юрыдычным і фізічным асобам.
Банкаўская плацежная картка
гэта інструмент, які дае свайму трымальніку магчымасць доступу да грашовых сродкаў, якія знаходзяцца на яго рахунку ў банку.
Банкаўская сістэма
сукупнасць банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, якія дзейнічаюць у рамках адзінага грашова-крэдытнага механізму.
Банк-экваэр
гэта банк, які абслугоўвае арганізацыі гандлю і сэрвісу па аперацыях, якія выконваюцца з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак.
Банк-эмітэнт
гэта банк, які выпусціў у абарачэнне банкаўскую плацежную картку.
Безнаяўныя разлікі
разлікі безнаяўнымі грашыма шляхам пералічэння пэўнай сумы грашовых сродкаў па рахунках у крэдытных установах.
Брокер
гэта фінансавы пасярэднік паміж інвестарам і эмітэнтам, прафесійны ўдзельнік рынку, які здзяйсняе здзелкі з каштоўнымі паперамі для інвестара.
Бюджэт
гэта план даходаў і выдаткаў чалавека (сям'і, бізнесу, арганізацыі, дзяржавы і г. д.), які ўсталёўваецца на пэўны перыяд часу.