Конкурс на лепшую навуковую работу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў
Нацыянальны банк аб'яўляе аб правядзенні конкурсу на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы. Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях:
– конкурсныя работы студэнтаў і магістрантаў;
– конкурсныя работы аспірантаў.
Конкурс праводзіцца ў тры этапы.
На першым этапе пройдзе прыём работ, далей арганiзатары адбiраюць да 25 работ ў кожнай намiнацыi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi да афармлення, навуковай навiзны, актуальнасцi i практычнай значнасцi.
На другiм этапе Экспертным саветам вызначаюцца да 12 фiналiстаў конкурса.
На трецiм (заключным) этапе вызначаюцца пераможцы i прызеры конкурса.
Галоўны прыз у кожнай намінацыі – грашовая прэмія ў памеры 1 200 беларускіх рублёў. Таксама грашовымі прэміямі ў кожнай з катэгорый будуць адзначаны конкурсныя работы, якія зоймуць другое і трэцяе месцы, – 1 000 і 800 беларускіх рублёў адпаведна.
Па рашэнні Экспертнага савета грашовымі прэміямі ў памеры 200 беларускіх рублёў могуць быць адзначаны работы фіналістаў, якія не зоймуць прызавыя месцы.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 3 кастрычніка 2024 г. накіраваць на электронны адрас konkurs@nbrb.by
- заяўку,
- конкурсную работу,
- справаздачу аб праверцы на арыгінальнасць.
Этапы
Першы этап
Прыём работ. Да работы неабходна дадаць справаздачу аб праверцы на арыгінальнасць з дапамогай бясплатных анлайн-рэсурсаў (etxt.ru, antiplagiat.ru) у форме графічнага малюнка экрана (скрыншота) (арыгінальнасць – не менш за 80%), а таксама - заяўку на ўдзел у конкурсе.
Аргкамітэтам адбіраюцца да 25 работ у кожнай намінацыі для перадачы членам Экспертнага савета.
Другi этап
Экспертны савет ацэньвае конкурсныя работы на аснове крытэрыяў: навуковая навізна, актуальнасць даследавання, паўната і логіка выкладу матэрыялу, практычнае значэнне вынікаў конкурснай работы. Вызначаюцца да 12 фіналістаў конкурсу.
Трэцi этап
Фіналісты прадстаўляюць і абараняюць свае даследаванні ў Нацыянальным банку перад членамі Экспертнага савета. Вызначаюцца па тры пераможцы ў кожнай намінацыі.