Эканамічны факультэт БДУ пры падтрымцы Асацыяцыі беларускіх банкаў правёў конкурс для старшакласнікаў.
25 лютага 2020 года на эканамічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта прайшоў фінал VI Конкурсу выпускнікоў школ "Фінансавая і лічбавая пісьменнасць пакалення Z".
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаліся каманды выпускнікоў школ з 3-4 чалавек з ментарам (выкладчыкам-кансультантам).
Конкурс складаўся з двух тураў. Першы тур праводзіўся ў завочнай форме і ўключаў камандна-індывідуальнае рашэнне прапанаваных тэставых задач і напісанне міні-эсэ.
Па выніках завочнага тура былі выбраны лепшыя каманды для другога тура - фіналу конкурсу.
Праверку работ першага і другога тура рабіла судзейская калегія конкурсу.
Пераможцамі Конкурсу выпускнікоў школ "Фінансавая і лічбавая пісьменнасць пакалення Z" стала каманда "Спекулянты" Гімназіі № 29 г. Мінск. Другое месца заняла каманда Нарацкай сярэдняй школы № 2 "Плаціна". На трэцім месцы апынулася каманда "Аід (Аверс Індустрыі дум)" Крупскай раённай гімназіі. У намінацыі за лепшае эсэ па выніках завочнага тура конкурсу была адзначана каманда "Капейка" з сярэдняй школы № 11 г. Мазыр.
Падрабязней аб выніках конкурса можна прачытаць тут.