10.04.2023

7 красавіка 2023 года яркім фіналам завяршыўся IX Конкурс "Фінансавая і лічбавая пісьменнасць пакалення Z".

 

Па абагульненых выніках першага завочнага тура Конкурсу ў фінал прайшлі 12 каманд з гімназій і школ розных рэгіёнаў Беларусі. На закрыццё Конкурсу таксама зазірнуў сімвал студэнцтва БДУ — бабраня "Спадарожнік Веды"! Фінал IX Конкурсу "Фінансавая і лічбавая пісьменнасць пакалення Z" складаўся з дзвюх частак: Рашэнне крыжаванкі па тэмах эканомікі і цыфравізацыі Квіз "Эканомік-ON". Квіз падрыхтавалі, арганізавалі і правялі студэнты 2 курса спецыяльнасці "Эканамічная тэорыя" эканамічнага факультэта БДУ.

Пераможцамі IX Конкурсу "Фінансавая і лічбавая пісьменнасць пакалення Z" сталі:

  •  1 месца – СіБ (Салярый імя Бабоўкі) – Магілёўская гарадская гімназія №1. Склад каманды: Маркавіч Мілана, Кухта Дзмітрый, Жураўская Юлія
  •  2 месца - Стартап - Удзелаўская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна Склад каманды: Сямашка Антон, Гушчанок Максім, Гушчанок Аляксандр
  •  3 месца - Банкіры 207 - Сярэдняя школа №207 г. Мінска. Склад каманды: Емяльянаў Цімафей, Амбражэй Аляксандр, Гаўрылін Павел, Меркушэвіч Ігар

Лаўрэатамі намінацыі "Знатокі цыфравізацыі", якую ўстанавіў партнёр ААТ "Белаграпрамбанк", сталі каманды:

  •  Фінансавая мафія - Бараўлянская сярэдняя школа №3 
  • Rising Sun — Гімназія №38 г. Мінска

Лаўрэатамі намінацыі "Сімпатыі партнёра ЭФ БДУ ААТ "Белаграпрамбанк" сталі каманды:

  • МіГ - Гімназія №1 г. Горкі 
  • Мы можам шмат — Сярэдняя школа №169 г. Мінска.

Партнёрамі Алімпіяды ў 2023 годзе выступілі Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, ААТ "Сбер Банк", Асацыяцыя беларускіх банкаў, , ЗАТ "БСБ Банк" і ААТ "Белаграпрамбанк".