На працягу ўсяго жыцця перад кожным чалавекам часта ўстаюць такія пытанні: як назапасіць на важную пакупку, як захаваць і прымножыць свае асабістыя зберажэнні, як назапасіць на "чорны дзень", як рацыянальна стварыць "надзвычайны грашовы фонд"?
І ў гэтых пытанняў няма ні ўзроставага абмежавання, ні сацыяльнага. Грошы даюць магчымасць чалавеку купіць любы тавар. Таму ў людзей узнікае жаданне іх зберагаць. Вось асноўныя правілы зберажэння:
Старайцеся пазбягаць даўгоў.
Перад тым як браць у доўг неабходна задаць сабе некалькі важных пытанняў. Ці сапраўды мне патрэбны такія выдаткі? Ці магу я сабе гэта дазволіць? Ці ёсць іншыя варыянты? Ці ўлічыў я ўсе неабходныя рызыкі?
Вядзіце бюджэт.
Трэба прывучыць сябе запісваць даходы і выдаткі (на ежу, жыллё, транспарт, медыцыну, забавы, адукацыю і інш.). Гэта дасць магчымасць устанавіць, на чым можна сэканоміць. Рэкамендуецца тры месяцы весці бюджэт, потым яго аптымізаваць.
Устанавіце суму зберажэнняў.
Калі ў вас фіксаваны даход (напрыклад, зарплата), тады лепш зберагаць фіксаваную суму грошай. А калі ён змяняецца з месяца ў месяц (напрыклад, у вас свой бізнэс), тады лепш адкладаць працэнты ад даходу. Адкладаць трэба не менш за 10% заробку.
Не памяньшайце памер сумы зберажэнняў.
У справе зберажэння грошай вельмі важнае месца займае воля. Строгія фінансавая дысцыпліна і сіла волі спрыяюць разумнаму расходаванню сродкаў.
Рабіце зберажэнні рэгулярна.
Рэгулярнасць - фундамет вельмі карыснай звычкі зберагаць. Выпрацаваўшы ў сабе звычку адкладаць, вы забяспечыце сабе фінансавую стабільнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Захоўвайце зберажэнні ў банку.
Каб не было спакусы траціць дробныя сумы з вашых зберажэнняў, аднясіце грошы ў банк. Там яны не толькі захаваюцца, але і павялічацца на суму працэнтаў.
Заўсёды важна мець мэту.
Менавіта мэты прымушаюць рухацца наперад і дапамагаюць аб'ектыўна ўспрымаць грошы. Азначыўшы пэўныя задачы, нашмат лягчэй адкладаць грошы, эканоміць. Калі вы маеце выразную мэту, гэта прымушае вас імкнуцца да яе ажыццяўлення.