У некаторых выпадках беларусы, якія працуюць самі на сабе, могуць не рэгістравацца як індывідуальныя прадпрымальнікі і стаць плацельшчыкамі адзінага падатку. Дзякуючы гэтаму можна спрасціць бюракратычныя працэдуры, пазбегнуць дэкларавання даходаў, мінімізаваць падатковыя плацяжы і іншыя выдаткі.
Такі від дзейнасці называецца «самазанятасць», і ён вельмі зручны. Аднак даступна самазанятасць толькі тым грамадзянам, якія ажыццяўляюць вызначаныя віды дзейнасці. Па законе, працаваць на сябе без рэгістрацыі ІП можна, калі вы:
• самастойна рыхтуеце і прадаяце кулінарную прадукцыю, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы
• падаяце паслугі ў сферы дызайну – гэта можа быць дызайн інтэр'ераў, графічны дызайн, дызайн адзення ці абутку, дызайн мэблі і інш.
• рамантуеце абутак, гадзіннікі або мэблю
• збіраеце мэблю
• здаяце фізасобам кватэры, дамы або дачы на непрацяглы тэрмін
• ажыццяўляеце наладу музычных інструментаў
• прадастаўляеце паслугі грузчыка
• пілуеце або колеце дровы
• шыеце вопратку, шляпы ці абутак
• ажыццяўляеце аддзелачныя работы: тынкаваць, фарбаваць, клеіць шпалеры, шкліць вокны, укладваць ламінат ці плітку
• аказваеце паслугі ў сферы прыгажосці: манікюр, педыкюр, касметалогія, паслугі цырульніка
• распрацоўваеце сайты
• наладжваеце і рамантуеце кампутары і абсталяванне да іх, вучыце працаваць на кампутары
• з'яўляецеся рамеснікам
• аказваеце паслугі ў сферы аграэкатурызму
• ведзяце адвакацкую дзейнасць
• аказваеце натарыяльныя паслугі
• ведзяце дзейнасць трацейскага суддзі
• ведзяце дзейнасць медыятара
• вырабляеце, перапрацоўваеце і прадаяце сельскагаспадарчую прадукцыю
• ажыццяўляеце дзейнасць у рамках часовых навуковых калектываў
• інвестуеце – гэта значыць укладваеце ўласныя сродкі ў каштоўныя паперы або размяшчаеце на банкаўскіх рахунках
• не больш за пяць дзён у месяц прадаяце ва ўсталяваных месцах творы жывапісу, скульптуры, прадметы народных промыслаў, прадукцыю раслінаводства і пчалярства
• прадаяце расліны і расаду
• прадаяце ягады, грыбы, арэхі і іншыя дары дзікай прыроды
• працуеце рэпетытарам
• аказваеце паслугі клінінга, дапамагаеце камусьці па гаспадарцы за грошы
• праводзіце святы
• аказваеце паслугі фота- і відэаздымкаў
• дрэсіруеце жывёл
• аказваеце паслугі перакладчыка
І гэтак далей. Мы прывялі найбольш папулярныя віды дзейнасці, пры ажыццяўленні якіх рэгістраваць ІП не абавязкова. Можна проста плаціць адзіны падатак. Поўная інфармацыя аб усіх відах дзейнасці, а таксама падатковых стаўках і парадку іх выплаты прыводзіцца на сайце Міністэрства па падатках і зборах. Звярніце ўвагу, што стаўкі падатку адрозніваюцца ў залежнасці ад віду дзейнасці і час ад часу пераглядаюцца.
Перад тым як пачаць працаваць, вельмі важна схадзіць у падатковую інспекцыю па месцы жыхарства і падаць заяву на выплату адзінага падатку. Падрабязна раскажыце інспектару, чым менавіта вы плануеце займацца – і атрымаеце падрабязныя інструкцыі, якую суму і якім чынам неабходна аплачваць. Інакш ваша дзейнасць будзе незаконнай, а гэта абернецца для вас штрафам.
Улічвайце, што вы можаце працаваць без афармлення ІП толькі ў адзіночку. Калі вы плануеце браць на працу іншых людзей, спатрэбіцца больш складаная рэгістрацыя вашай справы, без афармлення ІП і юрыдычнай асобы абысціся не атрымаецца. Аналагічна і ў тым выпадку, калі вы плануеце аказваць паслугі не фізічным, а юрыдычным асобам.
Таксама варта абдумаць пытанні аб пенсійным і сацыяльным страхаванні. Па законе, самазанятыя не абавязаны плаціць узносы у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Аднак калі да моманту наступлення пенсійнага ўзросту вы не напрацавалі неабходны страхавы стаж (перыяд, на працягу якога ад вас паступалі ўнёскі ў ФСАН), вам можа быць прызначана мізэрная сацыяльная пенсія. Таму пускаць пытанне на самацёк не варта – разумным будзе альбо плаціць у ФСАН, альбо застрахаваць дадатковую пенсію і збіраць грошы на старасць у рамках праграмы добраахвотнага страхавання. Так ці інакш, абавязацельства выплачваць узносы ў ФСАН для самазанятых адсутнічаюць.
План дзеянняў, калі вы вырашылі весці дзейнасць без рэгістрацыі ІП:
• Пераканайцеся, што від дзейнасці, які вы плануеце ажыццяўляць, сапраўды не патрабуе рэгістрацыі ІП
• Падумайце, ці трэба вам наймаць на працу іншых людзей і ці будуць сярод вашых кліентаў юрыдычныя асобы. Калі на абодва пытання Вы адказалі «Не», пераходзьце да наступнага кроку
• Ідзіце ў падатковую інспекцыю па месцы жыхарства і падайце там заяву. Укажыце від дзейнасці, тэрміны і месца яе ажыццяўлення
• Падатковы інспектар разлічыць для вас суму адзінага падатку, яе трэба будзе заплаціць да пачатку ажыццяўлення дзейнасці
• Зараз можна пачынаць працаваць на сябе
Поспехаў!