Рызыка – гэта падзея, якая можа адбыцца з пэўнай доляй верагоднасці і ў выніку прывесці да негатыўных вынікаў. Фінансавая рызыка звязана з верагоднасцю ўзнікнення страт ўласных актываў або неатрымання планаваных даходаў. Навука пра тое, як абараніцца ад рызык – называецца кіраваннем рызыкамі, або рызыка-мэнэджментам.

 

Якія фінансавыя рызыкі існуюць?

 

Укладваючы свае зберажэнні ў якія-небудзь інструменты для атрымання прыбытку, можна сутыкнуцца з вялікай колькасцю фінансавых рызык. Самыя распаўсюджаныя з іх:

• Валютныя рызыкі

• Працэнтныя рызыкі

• Інфляцыйныя рызыкі

• Рызыкі ліквіднасці

• Рызыкі фінансавых пасярэднікаў

 

Раскажам пра кожную па парадку

 

1. Валютная рызыка – гэта рызыка страт з-за змены курсаў валют.

 

Першае правіла рызыка-мэнэджменту адпавядае народнай мудрасці: "Не трымай усе яйкі ў адным кошыку". Нашы зберажэнні падвяргаюцца рызыцы, калі мы захоўваем іх у адной валюце. Пры памяншэнні курсу адной валюты нашы зберажэнні зменшацца, пры павелічэнні – павялічацца. Таму лепш мінімізаваць рызыку і захоўваць зберажэнні ў розных валютах.

 

2. Працэнтная рызыка – рызыка, звязаная са змяненнем працэнтных ставак на фінансавым рынку. Напрыклад, змены працэнтаў па вашых дэпазітах з плаваючай стаўкай. Пры змене стаўкі ў бок змяншэння працэнтны даход таксама памяншаецца, скарачаючы тым самым вашы плануемыя даходы.

 

3. Інфляцыйная рызыка – гэта такая рызыка, што пры росце інфляцыі, грашовыя даходы абясцэньваюцца з пункту гледжання рэальнай пакупніцкай здольнасці хутчэй, чым растуць. Інфляцыйная рызыка заўсёды прысутнічае пры доўгатэрміновым размяшчэнні грашовых сродкаў. Любая доўгатэрміновая перспектыва заробку на працэнтах нясе схаваную інфляцыйную рызыку. Як правіла, гэта не крытычна для банкаўскіх дэпазітаў. Так, калі у 2019 годзе сярэдняя стаўка па банкаўскіх укладах складала 7,39%, а ўзровень інфляцыі за гэты год склаў 4,7%, то чысты прыбытак па ўкладах - 2,69%.

 

4. Рызыка ліквіднасці. Ліквіднасць – гэта магчымасць канвертаваць актыў ў грошы хутка і без страт. Рызыка складаецца ў тым, што пры інвесціраванні актываў у розныя інструменты з часам мяняецца здольнасць актыву хутка і з мінімальнымі стратамі канвертавацца ў грошы, гэта значыць яго ліквіднасць падае. Такім чынам, самі грошы як актыў валодаюць абсалютнай ліквіднасцю.

 

Часта мы чуем пра інвесціраванне свабодных сродкаў у атэставаныя брыльянты, прадметы мастацтва, нерухомасць. Часам прапанова бывае вельмі цікавая, але не заўсёды гэтыя актывы ў будучыні можна будзе хутка прадаць і перавесці іх у грошы. Таму пры выбары інвестыцыйнага інструмента варта разлічваць, наколькі ліквідным ён будзе праз час і наколькі такая ліквіднасць вам падыдзе.

 

5. Рызыка фінансавых пасярэднікаў. Рызыка заключаецца ў магчымым невыкананні сваіх абавязкаў фінансавымі пасярэднікамі.

 

Калі ў вас у банку размешчаны грашовыя сродкі на ашчадны рахунак, то пры банкруцтве гэтага банка вам верне вашы грошы Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў. Але калі вы размясцілі свае зберажэнні ў мікрафінансавай арганізацыі пад вялікія працэнты, то пры аб'яўленні банкрутам гэтай арганізацыі вы несяце прамыя страты, бо грошы вам ніхто не верне.

 

Якая ўзаемасувязь паміж рызыкай і даходнасцю і як абараніць сябе?

 

Рызыка і даходнасць – узаемазвязаны паміж сабой і прамапрапарцыйны. Чым большы даход, тым большая рызыка. Калі рызыка вялікая, даходнасць таксама павінна быць вялікая. Суадносіны рызыкі і даходнасці павінны быць аптымальнымі, і мэтай павінна быць павелічэнне даходнасці пры памяншэнні рызыкі.

 

Фінансавую рызыку можна знізіць, напрыклад, пры дапамозе дыверсіфікацыі – гэта працэс размеркавання інвестыцый паміж рознымі відамі фінансавых інструментаў, а таксама пры страхаванні сваіх інвестыцый і пастаянным кантролі за эканамічным становішчам краіны.