Склалі для вас спіс з 8 звычак, якія дапамогуць вам настроіцца на поспех у Новым годзе.
Новы год ужо не за гарамі, і як заўсёды мы ўспрымаем гэты час, як магчымасць пачаць усё спачатку, паставіць значныя мэты, выпрацаваць новыя звычкі і, магчыма, выправіць некаторыя памылкі, у тым ліку фінансавыя.
Забягаючы наперад, скажам, што да фармавання фінансавых звычак трэба ставіцца як да падрыхтоўкі да марафону: адзін занятак у спартзале не зробіць вас чэмпіёнам. Так і з грашыма: дасягненне вялікіх фінансавых мэт патрабуе фармавання паслядоўных, эфектыўных звычак. Разавага складання бюджэту на некалькі тыдняў ці месяц недастаткова. Вам трэба стварыць устойлівую сістэму. Назапасьцеся цярпеннем і давайце пачнём!
1. Ведайце сваё «Чаму»
Першае, вы павінны ведаць сваё "чаму". Прасцей кажучы, важна зразумець, навошта вам поспех ва ўсім, што звязана з фінансамі? Вы хочаце пабудаваць эфектыўную мадэль кіравання фінансамі і потым навучыць вашых дзяцей? Ці вы марыце праводзіць больш часу дома са сваёй сям'ёй і менш працаваць? Вы хочаце інвесціраваць больш, каб мець магчымасць камфортна выйсці на пенсію?
Наляпіце стыкер з вашымі «чаму» на халадзільнік ці размясціце яго на вокладцы вашага штодзённіка. У любы час, калі вам патрэбна матывацыя, даставайце свой спіс "чаму", каб нагадаць сабе аб тым, што для вас найболей важна.
2. Устанавіце фінансавыя мэты
Няма нічога дрэннага ў тым, каб марыць! Але значна прасцей дасягаць сваіх жаданняў, калі яны дакладна сфармуляваны і запісаны на паперы.
Калі вы ставіце свае фінансавыя мэты, пераканайцеся, што яны канкрэтныя, дасягальныя, рэалістычныя і прывязаны да часу. Падумайце аб сваіх доўгатэрміновых, сярэднетэрміновых і кароткатэрміновых мэтах. Рэгулярна перачытвайце свой спіс, каб дакладна ведаць, у якім вы рухаецеся напрамку.
3. Адсочвайце свой прагрэс
Візуалізацыя прагрэсу дапаможа вам у складаныя хвіліны, калі ваша матывацыя знізіцца, напрыклад, таму што вы не змаглі сабраць да пэўнай даты суму, патрэбную вам для адпачынку. Бывае, што дасягненне мэты зацягваецца, але азірнуўшыся назад, згадаўшы прагрэс папярэдніх месяцаў, вы знойдзеце сілы ісці далей.
Для адсочвання прагрэсу можна выкарыстоўваць звычайны нататнік або excel, але зручней рабіць гэта ў розных мабільных дадатках па ўліку персанальных фінансаў, якія будуць адсочваць вашыя даходы і выдаткі, а таксама дапамогуць скласці празрысты бюджэт.
4. Скараціце выдаткі там, дзе можаце
Пачатак новага года - добры час, каб падумаць аб тым, як вы марнуеце грошы. Ці ёсць у вашым бюджэце артыкулы, па якіх вы ўвесь час пераходзіце «чырвоную» лінію? Ці гатовы вы скараціць свой бюджэт на харчаванне на 100 рублёў у месяц, каб назапасіць на адукацыйны курс, які дазволіць вам атрымаць павышэнне на працы? Ці можаце вы зменшыць свой штомесячны бюджэт на паходы ў кіно і кафэ, каб хутчэй выплаціць крэдыт?
Структуруйце свой бюджэт, расклаўшы яго на катэгорыі. Скараціце фінансаванне тых з іх, якія не адпавядаюць вашым прыярытэтам. Чым часцей вы будзеце рабіць гэта практыкаванне, тым больш грошай зможаце ўкласці ў дасягненне сваіх важных фінансавых мэт.
5. Пагасіце даўгі
Для таго каб у доўгатэрміновай перспектыве атрымаць поспех у сваіх фінансах, важна, каб з цяжкасцю заробленыя грошы папаўнялі ваш кашалёк, а не сыходзілі на пагашэнне крэдытаў і растэрміновак.
Вызначыце дату, да якой вы аб'ектыўна маглі б цалкам разлічыцца з даўгамі. Затым абярыце найболей эфектыўны на ваш погляд метад: напрыклад, можна спачатку пагасіць самы маленькі абавязак, затым наступны і так да самай буйной пазыкі. Але можна спачатку сканцэнтраваць намаганні на даўгу, па якім у вас самая высокая працэнтная стаўка, і пагасіць спачатку яго.
6. Зберагаць, зберагаць і яшчэ раз зберагаць
Непрадбачаныя выдаткі могуць заспець знянацку любога. Паломка машыны, тэрміновы рамонт у кватэры, непрадбачаныя праблемы са здароўем - пералічваць можна бясконца. Але такія абставіны - проста частка жыцця.
Надзвычайная сітуацыя становіцца яшчэ больш невыноснай, калі вы не гатовы да яе фінансава. Менавіта таму на першых парах вам варта прыкладаць максімум намаганняў для фарміравання фінансавай падушкі бяспекі. Вы павінны завесці звычку адкладаць не менш за 10-15% вашых даходаў у "недатыкальны запас".
І нават калі гаворка будзе ісці пра нейкія прыемныя траты, напрыклад, на адпачынак ці на новае аўто, вам будзе нашмат камфортней, калі ў запасе ёсць эквівалент некалькіх заробкаў.
7. Инвестируйте в будущее
В нашей стране все больше людей, которые хотят позволить себе после выхода на пенсию достойный отдых, путешествия, качественную медицину. Не стоит рассчитывать, что на это хватит тех выплат, которые гарантированы государством.
Выберите для себя несколько инвестиционных инструментов помимо традиционных вкладов, изучите, как они работают, попробуйте инвестировать небольшую часть ваших накоплений, чтобы получить результат.
7. Інвесціруйце ў будучыню
У нашай краіне ўсё больш людзей хочуць дазволіць сабе пасля выхаду на пенсію дастойны адпачынак, падарожжы і якасную медыцыну. Не варта разлічваць, што на гэта хопіць тых выплат, якія гарантаваны дзяржавай.
Абярыце для сябе некалькі інвестыцыйных інструментаў акрамя традыцыйных укладаў, вывучыце, як яны працуюць, паспрабуйце інвесціраваць невялікую частку вашых назапашванняў, каб атрымаць вынік.
8. Никогда не прекращайте учиться
Вы никогда не узнаете всего, что нужно знать о персональных финансах, но прилагайте максимум усилий, чтобы узнать как можно больше и как можно чаще применяйте эти знания на практике.
Составьте список книг о финансах и читайте по одной такой книге каждый месяц. Кроме книг вы можете читать статьи на нашем портале, слушать подкасты, находить финансовые лайфхаки на youtube.
Новые знания, истории и примеры из жизни людей помогут вам оставаться мотивированным, а также наполнят ваш мозг советами, которые помогут извлечь из ваших отношений с денегами максимум.
8. Вучыцеся ўвесь час
Вы ніколі не даведаецеся ўсяго аб персанальных фінансах, але прыкладайце максімум намаганняў, каб спазнаць як мага больш і як мага часцей ужывайце гэтыя веды на практыцы.
Складзіце спіс кніг аб фінансах і чытайце па адной такой кнізе штомесяц. Акрамя кніг вы можаце чытаць артыкулы на нашым партале, слухаць падкасты, знаходзіць фінансавыя лайфхакі на youtube.
Новыя веды, гісторыі і прыклады з жыцця людзей дапамогуць вам заставацца матываваным, а фінансавыя парады, дапамогуць уладзіць адносін з грашыма.
Уступаючы ў Новы год, падрыхтуйцеся да фінансавага поспеху. За год можна дабіцца значнага прагрэсу і ўкараніць у сваё жыццё простыя, але эфектыўныя фінансавыя звычкі, якія будуць прыносіць вам карысць на доўгія гады.