Аб карысці ўліку асабістых фінансаў сказана шмат. Дбайнае адсочванне ўсіх выдаткаў — самы дакладны спосаб аптымізіраваць бюджэт. Каб працэс не быў цяжкім і не займаў шмат часу, важна падабраць зручную, падыходзячую менавіта вам прыладу. Напрыклад, мабільны дадатак. Якім ён можа быць? Давайце разбяромся.

Мобильное приложение "CoinKeeper"

Спасылка для Android

Спасылка для iOS

Даўно вядомае і вельмі папулярнае ў сілу простага інтэрфейсу прылажэнне. Выдаткі там разбітыя на катэгорыі: пакупкі для дома, прадукты, аплата паслуг і інш. Можна карыстацца класічным спісам, але лепш дадаць свае катэгорыі выдаткаў, напрыклад, асобна лічыць грошы на корм для жывёлы, набыццё прысмакаў, лячэнне і г.д.

 

Таксама ёсць раздзел з даходамі і рахункамі. Там можна фіксіраваць грашовыя паступленні і рэшту сродкаў, якая ёсць у наяўнасці.

Калі вы здзейснілі куплю — трэба рукамі «перацягнуць» манетку з рахунку ў адпаведную катэгорыю выдаткаў і ўвесці суму. Такім чынам, марнаванне будзе зафіксіравана.

У дадатку ёсць мноства дадатковых опцый: можна наладзіць улік не па месяцах, а па тыднях, кварталах або як вам зручна. Можна ўстанавіць напамін аб рэгулярнай аплаце, напрыклад, па крэдыце, ставіць фінансавыя мэты, ліміты па выдатках на тыя ці іншыя катэгорыі. Таксама можна сінхранізаваць дадатак з вашым мабільным банкам і часткова аўтаматызіраваць улік.

Сярод мінусаў: некаторыя функцыі прыкладання з'яўляюцца платнымі.

Мабільны дадатак "Дзен-мані: улік выдаткаў"

Спасылка для Android

Спасылка для iOS

Дзэн-мані — яшчэ адзін шырока і даўно вядомы прадукт. Працуе па тым жа прынцыпе, што і іншыя мабільныя дадткі па ўліку асабістых фінансаў: марнаванні разбіваюцца на пэўныя катэгорыі, а ў канцы месяца (або іншага перыяду) можна паглядзець наглядную і дэталёвую справаздачу.

Яшчэ адна карысная "фішка" — Дзэн-мані ўмее сканіраваць чэкі, распазнаваць СМС ад банкаў і выгружаць інфармацыю з інтэрнэт-банкінгу. Такім чынам, улік можна аўтаматызіраваць.

Выкарыстоўваючы даныя за мінулыя перыяды, дадатак навучыцца складаць планы на будучыню: будзе падказваць, якая сума вам спатрэбіцца на абавязковыя плацяжы, колькі разам могуць скласці выдаткі ў наступным месяцы, колькі вы зможаце адкласці.

Сярод мінусаў тое, што некаторыя функцыі з'яўляюцца платнымі, а інтэрфейс крыху складаней, чым у CoinKeeper.

Мабільны дадатак "Monefy"

Спасылка для Android

Спасылка для iOS

Спасылка для Windows

Гэты дадатак таксама карыстаецца папулярнасцю і працуе прыкладна па той жа логіцы, што і іншыя прылажэнні для ўліку фінансаў. Карыстальніку прапануецца весці ўлік выдаткаў па катэгорыях, якія можна мяняць пад сябе. Можна адсочваць выдаткі за любы перыяд, а на галоўнай старонцы даступна дэталёвая справаздача ў выглядзе кругавой дыяграмы.

З адметных "фішак": магчымасць устанавіць праграму не толькі на смартфон, але і на камп’ютар. А таксама опцыя ўліку даходаў і выдаткаў у розных валютах.

Мінус: некаторыя функцыі з'яўляюцца платнымі.

Мабільны банкінг вашага банка

Функцыя ўліку асабістых фінансаў ёсць у мабільных банкінгах многіх банкаў. Калі вашыя асноўныя куплі адбываюцца па картцы, глядзіце справаздачу ў банкаўскім дадатку без дадатковых дзеянняў з вашага боку.

Аднак дэталізацыя такой справаздачы будзе горшай, чым у спецыялізаваных мабільных дадатках. Напрыклад, улічваецца агульная сума, якую вы патрацілі ў краме. А вось колькі вы патрацілі на ежу для сябе, а колькі для ката, аўтаматызаваны ўлік не разбярэцца. Калі вам патрэбныя дэталі, лепш выкарыстоўваць спецыяльную праграму.

Нататнік ніхто не адмяняў

Калі вам па нейкай прычыне некамфортна выкарыстоўваць мабільныя дадаткі, можна скарыстацца звычайным нататнікам або табліцай Еxcel, створанай на камп’ютары. Падумайце, якія віды выдаткаў прысутнічаюць у вашым жыцці, і занясіце іх у нататнік. Рэгулярна адзначайце, якая сума і на што была патрачана.

У гэтай справе вельмі важна рэгулярнасць: варта фіксіраваць выдаткі кожны дзень, інакш у канцы тыдня ці месяца вам будзе вельмі няпроста разабрацца з чэкамі. Акрамя таго гэта зойме шмат часу, таму ўлік фінансаў будзе здавацца вам клапотнай і цяжкай справай.

Менавіта гэтым, дарэчы, і адрозніваюцца ў лепшы бок мабільныя дадаткі. Смартфон заўсёды пад рукой, зафіксіраваць выдаткі можна хутка і проста, а некаторыя з іх нават будуць улічвацца аўтаматычна.

Усе прылажэнні па ўліку фінансаў падобныя адно да аднаго і прапануюць прыкладна аднолькавыя функцыі. Па сутнасці, застаецца абраць тое, інтэрфейс якога прыйдзецца вам даспадобы. Поспехаў!