У гэтым артыкуле мы разгледзім пытанне аб банкаўскіх плацежных картках для дзяцей і адкажам на 5 важных пытанняў, якія хвалююць кожнага з бацькоў.

Сучасныя банкаўскія тэхналогіі даюць нам мноства магчымасцяў, але ў той жа час патрабуюць больш высокага ўзроўню фінансавай граматнасці і навыкаў кіравання сваімі сродкамі. І чым раней мы пачнём навучанне фінансавым навыкам, тым лепш мы зможам справіцца з выклікамі будучыні. 

1. Ці варта афармляць дзіцяці банкаўскую картку?

Адназначнага адказу на гэтае пытанне няма, усё залежыць ад канкрэтнай сітуацыі і запатрабаванняў дзіцяці і яго сям'і. Аднак, ёсць некалькі аргументаў у карысць наяўнасці банкаўскай карткі ў карыстанні ў дзіцяці:


 -упраўленне фінансамі. Дзіцё будзе мець магчымасць кіраваць сваімі грашыма, сачыць за сваімі даходамі і выдаткамі. Гэта дапаможа развіць адказнасць і фінансавую граматнасць.


-бяспека. У адрозненне ад наяўных грошай, банкаўская картка забяспечвае большую бяспеку. Калі дзіцё страціць картку ці яе скрадуць, можна хутка заблакіраваць яе і пазбегнуць фінансавых страт.


 - самастойнае набыццё тавараў і паслуг. Банкаўская картка дае магчымасць дзіцяці самастойна набываць тавары і паслугі, што развівае незалежнасць і самастойнасць.


- зручнасць плацяжэй. Пры аплаце карткай ніколі не памылішся з рэштай. Акрамя таго, бацькі могуць хутка перавесці грошы на картку дзіцяці, дзе б яно ні знаходзілася.


-бацькоўскі кантроль. Бацькі могуць устанавіць абмежаванні на суму расходаў дзіцяці. Праз інтэрнэт-банкінг або мабільны дадатак лёгка кантраляваць фінансавыя аперацыі і вучыць правільнаму выкарыстанню грошай.

2. У якім узросце можна аформіць банкаўскую плацежую картку дзіцяці?

Кожны банк самастойна вызначае ўмовы прадастаўлення плацежных картак дзецям. Як правіла, дзіцячая картка афармляецца для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Яна можа быць выпушчана ў якасці асноўнай і дадатковай.

Для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў можна адкрыць дзіцячую картку, якая афармляецца ў якасці дадатковай толькі да рахункаў іх законных прадстаўнікоў (бацькоў, усынавіцеляў ці апекуноў). Для афармлення і атрымання такой карткі неабходна прысутнасць дарослага.

Калі дзіцё ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў, яно мае права самастойна адкрыць асобны бягучы (разліковы) рахунак у банку, і да яго будзе выпушчана дзіцячая банкаўская картка. У некаторых банках адкрыццё рахунку магчыма не толькі пры асабістым наведванні банку, але і дыстанцыйна з выкарыстаннем інтэрнет- або мабільнага банкінгу.

3. Як адкрыць банкаўскую картку дзіцяці?

Для адкрыцця рахунку і афармлення банкаўскай карткі для дзіцяці да 14 гадоў звычайна патрэбна наступнае:


1. Прыйсці ў банк. Пры сабе трэба мець дакументы, якія пацвярджаюць асобу. У выпадку, калі дзіцё яшчэ не атрымала пашпарт, неабходна ўзяць з сабой пасведчанне аб нараджэнні.


2. Афармленне дакументаў. Запоўніце заяву на адкрыццё банкаўскай карткі для дзіцяці. Указвайце ўсе неабходныя дадзеныя і падпісвайце дакумент. Пасля банк прапануе вам падпісаць дамову на адкрыццё банкаўскай карткі. Азнаёмцеся з умовамі дамовы і задайце ўсе пытанні. Часам банк можа прапанаваць дзіцячую картку са спецыяльным індывідуальным дызайнам або некалькімі варыянтамі дызайну на выбар.


3. Атрыманне карткі. Выпуск карткі звычайна займае да 10 дзён. Калі картка будзе гатова, банк паведаміць вам пра гэта. Можна зладзіць невялікае свята, наведаць кавярню ці парк у гонар атрымання банкаўскай плацежнай карткі дзіцем, каб надаць урачыстасці гэтаму моманту, тады гэты дзень запомніцца надоўга.

Дзеці ва ўзросце з 14 да 18 гадоў маюць права адкрыць рахунак на агульных падставах (толькі пры наяўнасці пашпарта) з магчымасцю выпуску асноўнай ці дадатковай дзіцячай карткі, а таксама атрымаць дзіцячую картку ў якасці дадатковай да рахункаў іншых асоб (якія не абавязкова з'яўляюцца іх законнымі прадстаўнікамі) .

Картка для дзіцяці можа быць толькі дэбетавай. Ніводны банк не дасць дзецям доступ да крэдытных грошай.

4. Што прадугледзець пры адкрыцці банкаўскай карткі дзіцяці?

Пры адкрыцці банкаўскай карткі дзіцяці варта ўлічыць наступныя моманты:


1. Умовы абслугоўвання. Прачытайце ўмовы абслугоўвання карткі, у тым ліку камісіі за абслугоўванне, зняцце наяўных і правядзенне аперацый.


2. Абмежаванні і кантроль. Усталюйце ліміты на суму выдаткаў дзіцяці па суме (напрыклад, на працягу сутак, тыдня, месяца), тэрміны і спосабы выкарыстання карткі. Гэта дапаможа бацькам кантраляваць фінансавыя аперацыі і навучаць дзіцё правільнаму выкарыстанню грошай. Уладальнік рахунку таксама можа падключыць паслугу смс-інфармавання, з дапамогай якой на яго мабільны тэлефон будуць прыходзіць паведамленні з інфармацыяй аб кожнай аперацыі, здзейсненай з выкарыстаннем дзіцячай карткі.

Важна ўлічваць патрэбы і магчымасці дзіцяці і выбіраць найбольш зручны варыянт.

5. Пра што папярэдзіць дзіцё перад тым, як аддаць яму картку?

Перад тым, як аддаць свайму дзіцяці яго першую банкаўскую картку, важна папярэдзіць яго пра некалькі значных рэчаў. 

Па-першае, растлумачце дзіцяці, што банкаўская карта — гэта не цацка, а адказны інструмент кіравання фінансамі. Пазначце важнасць захавання і бяспекі карткі, растлумачце, што страта або крадзеж карткі можа прывесці да сур'ёзных наступстваў. Раскажыце дзіцяці, што калі яно страціла картку або калі раптам старонняй асобе стаў вядомы пін-код, трэба неадкладна паведаміць пра гэта даросламу, заблакаваць картку і заявіць пра гэта ў банк.

Па-другое, навучыце дзіцё сачыць за сваімі выдаткамі. Растлумачце, што кожны раз, калі ён выкарыстоўвае картку, адбываецца спісанне грошаў з рахунку. Навучыце яго весці ўлік сваіх тратаў, напрыклад — рабіць запісы аб пакупках і сумах, каб мець кантроль над сваімі сродкамі.

Па-трэцяе, папярэдзьце дзіцё пра махлярства і фішынгавыя атакі. Растлумачце, што якім бы там ні было чынам нельга прадастаўляць свае персанальныя дадзеныя і рэквізіты карткі, такія як нумар карткі, тэрмін яе дзеяння, код на адваротным баку карткі ці пін-код, староннім (і нават знаёмым). Раскажыце, што банк ніколі не будзе запытваць такую інфармацыю па тэлефоне ці праз электронную пошту.