RSS-канал
Працоўныя × Ачысціць
30.08.2021

Нацыянальны банк, Міністэрства адукацыі і аўтарскі калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўпершыню ў Беларусі падрыхтавалі вучэбна-метадычны камплект "Асновы фінансавай граматнасці" для факультатыўных заняткаў вучняў 8–9-х класаў, які складаецца з дапаможніка для вучняў і дапаможніка для настаўнікаў (далей – ВМК).

16.08.2021

Хтосьці прывык траціць грошы  пакуль іх не застаецца зусім. Іншыя купляюць толькі самае неабходнае, лічачы кожную капейку. Адкажыце на дзесяць простых пытанняў і даведайцеся наколькі Вы эканомны чалавек. Магчыма, захочаце зрабіць працу над памылкамі.

22.03.2021

З 22 па 28 сакавіка 2021 года ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, праходзіць Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі (Global Money Week). Глабальным каардынатарам гэтай інфармацыйнай кампаніі па павышэнню дасведчанасці моладзі аб фінансах з'яўляецца Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

18.02.2021

Прапануем вашай увазе прэзентацыю (і тэкст да яе), распрацаваную для правядзення заняткаў па фінансавай граматнасці са школьнікамі і моладдзю падчас міжнароднага Тыдня фінансавай граматнасці, які пройдзе ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, з 22 па 28 сакавіка 2021 г. пад слоганам "Беражы сябе, беражы свае грошы".

28.01.2021

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зняць відэаролік, у якім будзе раскрыта тэма лічбавай граматнасці ў фінансавай сферы. Рэкамендаваная працягласць відэароліка – 3 хвіліны.

05.11.2020

 

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр падрыхтаваў серыю навучальных ролікаў, накіраваных на супрацьдзеянне махлярству з выкарыстаннем сацыяльнай інжынерыі.

22.09.2020

Visa запускае адукацыйную кампанію Payment Security Edu Campaign і серыю навучальных анлайн гульняў па лічбавай бяспецы фінансаў у Беларусі.

04.09.2020

Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці ўжо пяты раз праводзіць фінансавую віктарыну, прысвечаную пачатку навучальнага года. Да ўдзелу ў якой запрашаюцца, перш за ўсё, школьнікі і студэнты ССНУ і ВНУ.

26.06.2020

Праект MAMA PRO пры падтрымцы Банка Дабрабыт, VISA і ўдзеле Міністэрства працы і сацыяльнай абароны выпусцілі дапаможнік па фінансавай граматнасці "Фінансы: дэкрэтны адпачынак, усвядомленае бацькоўства".