Для многіх прадпрымальніцтва асацыіруецца з буйным бізнесам з вялізным штатам супрацоўнікаў, аднак гэта не зусім так.

І ўладальнік буйнога прадпрыемства, і майстар манікюру, які працуе на ўласнай кухні, і настаўнік англельскай мовы, які займаецца рэпетытарствам, па сутнасці з’яўляюцца прадпрымальнікамі.

Што лепш - работаць на сябе або па найму?

 

У параўнанні з працай па найму прадпрымальніцтва мае як перавагі, так і недахопы.

 

З аднаго боку, прадпрымальнік сам сабе начальнік, і сам вырашае, калі пайсці ў адпачынак, як арганізаваць свой дзень. З іншага боку, ці атрымаецца зарабіць самому (а таксама заплаціць заработную плату сваім супрацоўнікам) прадпрымальнік таксама вымушаны вырашаць сам. Гэта менавіта той выпадак, калі большая свабода прадугледжвае і большую адказнасць.

 

Праца ж па найму адрозніваецца большай прадсказальнасцю - у большасці выпадкаў гэта пэўны пералік службовых абавязкаў, нармаваны працоўны дзень і загадзя абумоўлены заробак. Увогуле, хадзі на працу па графіку, добра рабі сваю справу - і рэгулярна атрымлівай пэўную суму грошай, захварэў - атрымаеш аплату бальнічнага ліста, а ў адпачынку можаш цалкам адключацца ад працоўных абавязкаў.

Не сышліся з працадаўцам - што ж, бывае і так. У такім разе можна звольніцца і знайсці новую працу. Аднак, пры працы па найму магчымасці для заробку, як правіла, абмежаваны, як і свабода прыняцця рашэнняў. Кола вашых абавязкаў і адказнасці вызначае працадаўца. Менавіта ён будзе вырашаць, як і дзе вам працаваць, чым менавіта займацца, караць за правіны рублём ці словам.

 

У прадпрымальніка часта ўсё наадварот. Рабочы дзень не нармаваны, трымаць на кантролі ключавыя пытанні даводзіцца і на бальнічным, і ў адпачынку, а заробак як быць высокім, так і адсутнічаць наогул (напрыклад, з-за рыначнай кан'юнктуры, крызісу або неабходнасці інвесціраваць у сваю справу). Калі нешта пойдзе не так, прадпрымальнік можа страціць не толькі даход, але і сродкі, укладзеныя ў бізнес - гэта значыць, панесці прамую страту. Прадпрымальніку даводзіцца прымаць кіраўнічыя рашэнні, генераваць ідэі, пастаянна рызыкаваць.

У руках прадпрымальніка знаходзіцца літаральна ўсё, незалежна ад памеру бізнэсу. А мінус гэта ці плюс - залежыць ад таго, да чаго чалавек больш схільны.

 

Дзе знайсці матывацыю?

 

Нягледзячы на складанасці, для многіх людзей перавагі прадпрымальніцкай дзейнасці перавешваюць яе недахопы і магчымыя рызыкі.

 

Калі зрабіць першы крок да арганізацыі сваёй справы вам перашкаджаюць невядомасць і страхі, варта падумаць аб тым, як шмат людзей вакол вас ужо сталі прадпрымальнікамі. Вашыя сябры, сваякі, былыя калегі і аднакласнікі - зірніце навокал. Хтосьці ўжо валодае цэлай кампаніяй, хтосьці прадае рэчы праз маркетплейсы, а ўмоўны «двоечнік Пецька з 8-га Б» ужо сабраў невялікую брыгаду і робіць рамонты, працуючы на сябе, а не на кагосьці. У вас таксама ёсць таленты і здольнасці і пры жаданні вы зможаце пачаць сваю справу.

 

Папрасіце іншых людзей падзяліцца з вамі досведам. Можна пачаць са знаёмых: распытаеце, як яны рэгістравалі бізнэс, ці складана весці дакументацыю, як шукаць кліентаў - удакладніце любыя нюансы, якія здаюцца вам незразумелымі і складанымі. Вы здзівіцеся, але на справе ўсё будзе гучаць не так і страшна: напрыклад, візіт у выканкам, банк і падатковую для рэгістрацыі ІП і аб'яву ў сацсетках для пошуку першых заказаў. Вы таксама лёгка з гэтым справіцеся.

 

Пашукайце інфармацыю ў профільных блогах. Многія людзі ахвотна дзеляцца сваім прадпрымальніцкім вопытам з шырокай аўдыторыяй праз ютуб ці сацыяльныя сеткі. У апошні час папулярнасць набірае нетворкінг - сустрэчы незнаёмых адзін аднаму людзей для абмену вопытам. Пашукайце такія мерапрыемствы для маладых прадпрымальнікаў у сваім горадзе. Наведаць іх таксама будзе вельмі карысна.

 

Так ці інакш, ваша галоўная матывацыя - гэта разуменне таго, чаму вы хочаце заняцца сваёй справай, якія плюсы вам дасць прадпрымальніцтва. Калі рашэнне сапраўды саспела, пераступіць праз свае страхі будзе значна лягчэй.

 

Дзе знайсці ідэю

 

Паглядзіце, колькі прадпрымальнікаў працуе вакол вас. Прадукты і адзенне, якія вы купляеце, паслугі, якімі карыстаецеся - гэта ўсё чыйсьці бізнэс.

 

Для таго каб справа пайшла, яна абавязкова павінна быць вам цікавай. Падумайце, што вы ўжо ўмееце і чаму хацелі б навучыцца, якія сферы здаюцца вам займальнымі ці карыснымі, у якой з іх вы б аддалі перавагу, каб рэалізавацца? Зыходзячы з гэтага азначце некалькі кірункаў для вашай новай справы.

 

Цяпер варта звярнуць да маркетынгу. Пашукайце ў інтэрнэце даследаванні і іншую інфармацыю аб тым, які бізнэс зараз паспяховы і запатрабаваны ў вашым горадзе, краіне ці на міжнародным рынку.

 

Наведайце бізнес-форум, паразмаўляйце са знаёмымі прадпрымальнікамі, прыслухайцеся да вопыту іншых людзей. І абавязкова прааналізуйце ўсю сабраную інфармацыю.

 

Магчыма, апынецца, што вы яшчэ не гатовы да ўласнай справы ці ж вам патрабуецца дадатковы час для прыняцця такога рашэння.

 

Розныя даследаванні паказваюць, што да 70% новых прадпрымальнікаў, сыходзячы з найму на вольны хлеб, не пачынаюць рабіць нешта прынцыпова новае, а працягваюць займацца тым, што ўмеюць - няхай гэта будзе фатаграфія, кандытарская справа або праграмаванне. Гэта лагічна, бо заўсёды больш зразумела, як развівацца ў той ці іншай сферы, калі ты з ёй ужо знаёмы. Калі ў вас ёсць вялікі вопыт у сферы паслуг прыгажосці, пачаць сваю справу ў гэтай галіне будзе значна прасцей, чым адчыняць сельскагаспадарчую вытворчасць.

Улічвайце гэта, выбіраючы кірунак для працы на сябе, і падушыце што шлях у мільярд крокаў не пройдзеш, не зрабіўшы нават першы.

 

Жадаем поспехаў!