Вопрос

Наш сын часта бярэ крэдыты, не гасіць іх у час, узнікаюць штрафы і пратэрміноўкі. Нашай пенсіі не хапае, каб разлічыцца па яго крэдытах. Куды звярнуцца, каб яму перасталі выдаваць крэдыты?

Ответ

Забараніць банкам выдаваць крэдыты канкрэтным асобам нельга. Банкі прымаюць рашэнне аб выдачы крэдыту самастойна, вывучыўшы фінансавае становішча пазычальніка, праверыўшы яго крэдытную гісторыю, паручыцеляў, ацаніўшы рызыкі і іншае. Абмежаваць чалавека ў праве заключаць дагаворы можа толькі суд, абмежаваўшы яго дзеяздольнасць або прызнаўшы недзеяздольным, але для гэтага неабходныя важкія падставы. Сваякі не абавязаны плаціць па даўгах адзін аднаго. Гэты абавязак ўзнікае толькі ў выпадку, калі вы падпісалі дагавор паручыцельства. Таксама важна ведаць, што па рашэнні суда на маёмасць пазычальніка (у першую чаргу на закладзеную) можа быць спагнанне. Пры недастатковасці гэтай маёмасцi банк мае права патрабаваць выдзелу долі пазычальніка з агульнай маёмасці.

Вопрос

Чаму працэнты па крэдытах вышэй, чым па ўкладах?

Ответ

Банк працуе наступным чынам: прымае грашовыя сродкі ў фізічных і юрыдычных асоб ва ўклады і дае гэтыя грошы ў выглядзе крэдытаў. Як і ў любым вытворчым працэсе, ёсць розніца паміж коштам «сыравіны» і коштам «канчатковай прадукцыі». Гэтая розніца ўяўляе сабой аперацыйныя выдаткі банка (каб збіраць і захоўваць ўклады, абслугоўваць кліентаў, выдаваць крэдыты, размяшчаць рэкламу і інш.), а таксама выдаткі на рызыку (банк нясе выдаткі па  крэдытах, якія не вярнуліся і павінен падтрымліваць неабходны ўзровень рэзерваў). На стаўкі таксама ўплываюць суадносіны попыту і прапановы грашовых рэсурсаў у эканоміцы, канкурэнцыя.

Вопрос

Як ацаніць свае фінансавыя магчымасці і зразумець, на якую суму мае сэнс браць крэдыт?

Ответ

Зразумела, фінансавыя магчымасці ва ўсіх розныя, але ёсць некалькі простых правіл, выкананне якіх вам дапаможа. Па-першае, лічыце даходы і расходы не толькі на сябе, але і на вашу сям'ю або фінансава залежных ад вас людзей (дзеці, састарэлыя бацькі). Па-другое, цвяроза ацаніце развіццё сваёй кар'еры і сітуацыю, у якой знаходзіцца ваш працадаўца. Па-трэцяе, успомніце, ці былі вы паручыцелем па крэдытах іншых людзей. Калі яны адмовяцца плаціць, іх праблемы стануць вашымі. Па-чацвёртае, паколькі крэдыты бяруць на некалькі гадоў, прыкіньце, якія буйныя выдаткі вас чакаюць (нараджэнне дзяцей, аплата вучобы). Памятаеце таксама, што калі плацяжы перавысяць палову вашага гадавога даходу, то рызыка браць крэдыт вялікая.

Вопрос

Што можна параіць чалавеку пры выбары таго ці іншага ўклада (дэпазіта) для размяшчэння грашовых сродкаў у банку?

Ответ

Можна параіць разглядаць умовы прапанаваных укладаў з улікам сваіх чаканняў і звяртаць увагу не толькі на ўзровень працэнтнага даходу, але і на іншыя ўмовы. Напрыклад, калі для патэнцыйнага ўкладчыка прыярытэтам з'яўляецца магчымасць датэрміновага зняцця дэпазіту пры мінімальнай страце даходнасці, то варта звярнуць увагу на наяўнасць менавіта такой умовы, а таксама на мінімальны час захоўвання грашовых сродкаў ва ўкладзе, якое забяспечвае захаванне прыбытковасці. Калі ж найбольш важнай умовай з'яўляецца максімальная даходнасць і грашовыя сродкі ў бліжэйшы час ўкладчыку, хутчэй за ўсё, не спатрэбяцца, то арыенцірам можа выступаць даходнасць па ўкладзе і спосаб налічэння працэнтаў (такое ўмова, як капіталізацыя працэнтаў забяспечвае большую прыбытковасць укладу). Акрамя таго, звярніце асаблівую ўвагу, ці з'яўляецца працэнтная стаўка па ўкладзе фіксаванай ці пераменнай. 

Вопрос

На якія асноўныя моманты крэдытаатрымальніку варта звярнуць увагу пры вывучэнні крэдытнага дагавора?

Ответ

У крэдытным дагаворы найбольш важнымі момантамі, на якія неабходна звярнуць асаблівую ўвагу з'яўляюцца: сума крэдыту; тэрміны прадастаўлення крэдыту; працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам; тэрмін вяртання крэдыту і выплаты працэнтаў па ім; форма забеспячэння выканання крэдытаатрымальнікам абавязацельстваў па вяртанні крэдыту і працэнтаў па ім.