Нацыянальны банк аб'яўляе аб старце штогадовага конкурсу відэаблогераў.
У 2025 годзе, аб'яўленым у Беларусі Годам добраўпарадкавання, ён пройдзе пад дэвізам "Навядзі парадак у асабістых фінансах".
Для ўдзелу ў конкурсе юным відэаблогерам неабходна зняць ролік на прапанаваную тэму і расказаць пра важнасць аднаго або некалькіх асноўных прынцыпаў фінансавай граматнасці:
- плануй свае даходы і выдаткі;
- зберагай;
- пазычай разумна;
- ацэньвай рызыкі, граматна інвестуй;
- выконвай правілы фінансавай бяспекі.
Рэкамендуемая працягласць відэароліка – 3 хвіліны.
Заяўку на ўдзел у конкурсе, згоду на апрацоўку персанальных даных, а таксама сваю конкурсную работу (спасылку на відэаролік ці сам відэаролік) неабходна да 1 сакавіка 2025 г. накіраваць на электронны адрас: konkurs@nbrb.by. Вынікі конкурсу будуць абвешчаны не пазней за 28 сакавіка 2025 г.
Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях: ад 7 да 12 гадоў, ад 13 да 15 гадоў, ад 16 да 31 года. У ім могуць прыняць удзел (як індывідуальна, так і ў складзе калектываў) грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь. Кожны ўдзельнік можа прадаставіць на конкурс толькі адну работу.
Галоўны прыз у кожнай узроставай катэгорыі – грашовая прэмія ў памеры 1 000 беларускіх рублёў. Таксама грашовымі прэміямі ў памеры 700 і 500 беларускіх рублёў будуць адзначаны работы, якія зоймуць другое і трэцяе месцы адпаведна. Акрамя гэтага, журы мае права засноўваць дадатковыя заахвочвальныя прызы.
Падрабязную інфармацыю аб конкурсе (тэрміны і парадак яго правядзення, патрабаванні, якія прад'яўляюцца да ўдзельнікаў і іх конкурсных работ і інш.) глядзіце ТУТ.
Конкурс відэаблогераў пад агульнай назвай "Грошы маюць значэнне" праводзіцца Нацыянальным банкам штогод пачынаючы з 2018 года і традыцыйна прымеркаваны да Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі, які сёлета пройдзе ў Рэспубліцы Беларусь з 17 па 23 сакавіка.