Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці ўжо пяты раз праводзіць фінансавую віктарыну, прысвечаную пачатку навучальнага года. Да ўдзелу ў якой запрашаюцца, перш за ўсё, школьнікі і студэнты ССНУ і ВНУ.
Кожны аўторак верасня ў прамым эфіры перадачы "Ранішні эспрэса" тэлегледачам будзе прапанавана адказаць на адно пытанне віктарыны. Пераможцам традыцыйна становіцца тэлеглядач, які першым правільна адказаў на пытанне.
За ўдзел у віктарыне кожны пераможца атрымлівае спецыяльны прыз - памятную медна-нікелевую манету ”Слуцкія паясы. Касцюм шляхціча“. Пяць эфіраў - пяць пераможцаў. Прызы пераможцам будуць уручацца ва ўрачыстай абстаноўцы кіраўніцтвам Галоўнага ўпраўлення.
1 верасня адбыўся першы тур віктарыны, на пытанне "Як называецца банкаўская плацежная картка, якая можа працаваць у некалькіх плацежных сістэмах?" правільны адказ даў навучэнец 10 класа сярэдняй школы № 20 г. Брэста Зіновіч Іван.
Пасля ўзнагароджання Іван распавёў, што цікавіцца пытаннямі фінансавай граматнасці і ўжо ў 9 класе ўдзельнічаў у алімпіядзе па фінансавай граматнасці.
Наступныя пытанні віктарыны прагучаць у прамым эфіры перадачы "Ранішні эспрэса" 8, 15, 22 і 29 верасня. Жадаем поспеху ўсім навучэнцам і чакаем пераможцаў.