Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зняць відэаролік, у якім будзе раскрыта тэма лічбавай граматнасці ў фінансавай сферы. Рэкамендаваная працягласць відэароліка – 3 хвіліны.
Заяўку на ўдзел у конкурсе, а таксама сваю конкурсную работу (спасылку на відэаролік альбо сам відэаролік) неабходна да 12 сакавіка 2021 года накіраваць на электронны адрас konkurs@nbrb.by. Вынікі конкурсу будуць абвешчаны не пазней за 29 сакавіка 2021 года.
Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях: ад 7 да 12 гадоў, ад 13 да 17 гадоў, ад 18 гадоў да 31 года. У ім могуць узяць удзел (як індывідуальна, так і ў складзе калектываў) грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.
Галоўны прыз у кожнай узроставай катэгорыі – грашовая прэмія ў памеры 1 000 беларускіх рублёў. Таксама грашовымі прэміямі ў кожнай з узроставых катэгорый будуць адзначаны работы, якія зоймуць другое і трэцяе месцы, – 700 і 500 беларускіх рублёў адпаведна. Акрамя таго, журы конкурсу мае права на заснаванне дадатковых прызоў ў асобных намінацыях.
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе (тэрміны і парадак яго правядзення, патрабаванні, якія прад'яўляюцца да ўдзельнікаў і іх конкурсных работ, і інш.) размешчана на Адзіным партале фінансавай граматнасці http://www.fingramota.by/ru/about/events/blogers/188.
Конкурс прымеркаваны да правядзення ў Рэспубліцы Беларусь Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі (Global Money Week), які сёлета пройдзе з 22 па 28 сакавіка пад слоганам "Беражы сябе, беражы свае грошы". Конкурс праводзіцца з 2018 года. У 2020 годзе колькасць дасланых работ перавысіла 420.