У рэспубліцы прайшоў першы этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм базавай, сярэдняй, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі.

 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 722 навучэнцаў з 374 устаноў адукацыі. Сёлета алімпіяда праводзіцца 9 раз. За ўсе гады свае веды ў ёй змаглі праверыць больш чым 140 000 навучэнцаў. У гэтым годзе мерапрыемства ахапіла больш за 74% школ краіны. Так, у першым этапе алімпіяды прынялі ўдзел больш за 24 000 навучэнцаў з 2335 устаноў адукацыі. 

 

У першым этапе алімпіяды лепш за ўсё школьнікі справіліся з заданнямі з блока пытанняў па асабістых фінансах. Найбольшая колькасць правільных адказаў была атрымана на пытанне пра выбар найбольш выгаднай прапановы набыцця тавару. Таксама з лёгкасцю навучэнцы адказалі на пытанне аб тым, якую магчымасць прадастаўляе банкаўская паслуга смс-паведамлення з блока пытанняў "Лічбавы банкінг".

 

А вось цяжкасці з выбарам правільнага варыянту адказу выклікала заданне з блока пытанняў "Падаткі", менавіта пытанне аб тым, як разлічыць суму заработнай платы за вылікам падаходнага падатку і адлічэнняў у ФСАН. Самым жа складаным для навучэнцаў стала пытанне з блока "Манетарная палітыка". Паколькі гэты блок пытанняў патрабаваў пэўных ведаў у галіне асноўных фінансава-эканамічных канцэпцый і іх уплыў на асабістыя фінансы. Таксама падчас алімпіяды юныя фінансісты адказвалі на пытанні аб наяўных грошах, сберажэннях і запазычваннях, дзейнасці Нацыянальнага банка, інвестыцыях, каштоўных паперах і інш.

 

У дапамогу старшакласнікам і педагогам для падрыхтоўкі да алімпіяды на Адзіным партале фінансавай пісьменнасці размешчаны метадычныя рэкамендацыі, якія ўключаюць апісанне тэм заданняў, рэкамендуемыя крыніцы інфармацыі, прыклады пытанняў з адказамі і тлумачэннямі. Заключны этап алімпіяды пройдзе 9 снежня 2022 года. Пераможцы алімпіяды будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.