Падведзены вынікі першага этапа конкурсу на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў.
У конкурсе прынялі ўдзел (як індывідуальна, так і ў складзе калектываў) студэнты, магістранты і аспіранты ўстаноў вышэйшай адукацыі і арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Па выніках работы экспертнага савету вызначаны фіналісты конкурсу.
У намінацыі конкурсных работ студэнтаў і магістрантаў у фінал конкурсу прайшлі:
- Грэчка Уладзіслаў Аляксандравіч (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);
- Гудына Аксана Генадзеўна (МОУВО «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»);
- Каляда Анастасія Паўлаўна (УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту»);
- Міцкевіч Ксенія Аляксееўна (УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»);
- Раўнейка Маргарыта Аляксандраўна (УА «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт»);
- Сягоднік Канстанцін Дзянісавіч (УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт»).
У намінацыі конкурсных работ аспірантаў фіналістамі сталі:
- Грузневіч Кацярына Сяргееўна (ДНУ «Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь»);
- Дашук Эліна Уладзіміраўна (УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт»);
- Дабрынец Яна Іванаўна (УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт»);
- Мініч Святлана Аляксандраўна (Акадэмія ўпраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь);
- Майсяёнак Аксана Уладзіміраўна (ДНУ «Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь»);
- Чан Хуэй (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт).
Другі этап конкурсу пройдзе ў Нацыянальным банку 14 снежня 2023 года.