Пераможцы штогадовай рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі вызначаны па выніках яе фінальнага этапу, які адбыўся 9 снежня 2022 г. у Нацыянальным банку.
У фінале алімпіяды першае месца заняў Леанавец Мікалай (сярэдняя школа № 1 г. Пінска, Брэсцкая вобл.). Пераможца ўзнагароджаны дыпломам I ступені і грашовым прызам у памеры 1 500 беларускіх рублёў.
Дыплом II ступені і грашовы прыз у памеры 1 250 беларускіх рублёў у Таразевіча Уладзіслава (Крупская раённая гімназія, Мінская вобл.).
Дыплом III ступені і грашовы прыз у памеры 1 000 беларускіх рублёў у Дзенісюка Арцёма (гімназія № 50 г. Мінска).
Удзельнікі заключнага этапу алімпіяды, якія не занялі прызавыя месцы, узнагароджаны грашовымі прэміямі ў памеры 300 беларускіх рублёў і дыпломамі фіналістаў. Таксама грашовымі прэміямі ў памеры 300 беларускіх рублёў адзначаны настаўнікі, якія падрыхтавалі пераможцу і прызёраў.
Алімпіяда праходзіла ў верасні – снежні бягучага года. У чатырох этапах свае фінансавыя веды праверылі больш за 24 тыс. навучэнцаў з 2 335 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ўсіх рэгіёнаў краіны.
Алімпіяда праводзіцца Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь штогод з 2014 года і з'яўляецца адным з найбольш маштабных нацыянальных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці. Асноўная яе мэта – папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў, фарміраванне ў навучэнцаў практычных навыкаў выкарыстання фінансавых інструментаў, развіццё фінансавай культуры моладзі. Алімпіядныя заданні накіраваны на праверку ведаў па тэмах, без якіх немагчымы разумныя фінансавыя паводзіны ў сучасным грамадстве, – асабістыя фінансы, наяўныя грошы, зберажэнні, запазычанні, лічбавы банкінг, страхаванне, падаткі, інвестыцыі і інш. У тэсты таксама ўключаны задачы на разлікі і вылічэнні, якія тычацца фінансаў.
Таксама ўсе фіналісты рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці атрымалі ў падарунак ад ЗАТ "БСБ Банк" імянную асабістую картку з грашовым прызам. Старшакласнікі папоўнілі свой багаж фінансавых ведаў. А гэта вельмі важныя веды, якія абавязкова спатрэбяцца ім у дарослым жыцці незалежна ад будучай прафесійнай адукацыі, выбранай спецыяльнасці і роду дзейнасці.