Нацыянальны банк аб'яўляе аб старце конкурсу відэаблогераў "Грошы маюць значэнне". Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зняць відэаролік аб супергероі (вядомым або прыдумаць уласнага), надзяліўшы яго адной або некалькімі "суперсіламі" фінансавай граматнасці. Рэкамендуемая працягласць відэароліка – 3 хвіліны.
Заяўку на ўдзел у конкурсе, згоду на апрацоўку персанальных даных, а таксама сваю конкурсную работу (спасылку на відэаролік або сам відэаролік) неабходна да 12 сакавіка 2023 года накіраваць на электронны адрас konkurs@nbrb.by. Вынікі конкурсу будуць абвешчаны не пазней за 27 сакавіка 2023 года.
Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях: ад 7 да 12 гадоў, ад 13 да 15 гадоў, ад 16 да 31 года. У ім могуць прыняць удзел (як індывідуальна, так і ў складзе калектываў) грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь. Кожны ўдзельнік конкурсу можа даслаць толькі адну работу.
Галоўны прыз у кожнай узроставай катэгорыі – грашовая прэмія ў памеры 1 000 беларускіх рублёў. Таксама грашовымі прэміямі ў кожнай з узроставых катэгорый будуць адзначаны работы, якія занялі другое і трэцяе месцы, – 700 і 500 беларускіх рублёў адпаведна. Акрамя таго, журы конкурсу мае права засноўваць дадатковыя прызы ў асобных намінацыях.
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе (тэрміны і парадак яго правядзення, патрабаванні, якія прад'яўляюцца да ўдзельнікаў і іх конкурсных работ і інш.) размешчана на ТУТ.
Конкурс праводзіцца штогод пачынаючы з 2018 года і традыцыйна прымеркаваны да Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі, які сёлета пройдзе ў Рэспубліцы Беларусь з 20 па 26 сакавіка. За гэты час у Нацыянальны банк было даслана 2 111 конкурсных работ.