Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай граматнасці сярод школьнікаў пройдзе ў Беларусі ў верасні – снежні 2023 года.
Арганізатарамі алімпіяды выступаюць Нацыянальны банк і Міністэрства адукацыі.
Алімпіяда пройдзе ў чатыры этапы:
ва ўстановах адукацыі – у верасні 2023 года;
раённы этап – 20 кастрычніка 2023 года;
абласны (Мінскі гарадскі) этап – 17 лістапада 2023 года;
заключны этап – 8 снежня 2023 года.
Алімпіядныя заданні ўключаюць пытанні ў выглядзе тэстаў з варыянтамі адказаў па наступных тэмах: асабістыя фінансы, наяўныя грошы, зберажэнні, крэдыты і фінансаванне, лічбавы банкінг, дзейнасць цэнтральнага банка, страхаванне, падаткі, інвестыцыі; таксама ўключаны шэраг задач на разлікі і вылічэнні, якія тычацца фінансаў.
У дапамогу старшакласнікам і педагогам для падрыхтоўкі да алімпіяды распрацаваны метадычныя рэкамендацыі, якія ўключаюць апісанне тэм заданняў, крыніцы інфармацыі, што рэкамендуюцца, прыклады пытанняў з адказамі і тлумачэннямі. Таксама можна азнаёміцца с заданнямі мінулых гадоў
З больш падрабязнай інфармацыяй аб мерапрыемстве і дакументамі, якія рэгламентуюць правядзенне алімпіяды, можна азнаёміцца тут.
Алімпіяда праходзіць у нашай краіне штогод пачынаючы з 2014 года і з'яўляецца адным з найбольш маштабных нацыянальных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці. Летась у алімпіядзе ўзялі ўдзел больш за 24 тысячы навучэнцаў з 2 335 устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.