Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў Расійскай Федэрацыі і Цэнтральны банк Расійскай Федэрацыі заключылі Мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне павышэння фінансавай граматнасці насельніцтва.
Дакумент падпісалі першы намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Сяргей Калечыц, намеснік Міністра фінансаў Расійскай Федэрацыі Павел Кадачнікаў і першы намеснік Старшыні Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі Уладзімір Чысцюхін.
Мемарандум прадугледжвае абмен вопытам па ўключэнні элементаў фінансавай граматнасці ў адукацыйныя стандарты, распрацоўцы навучальных і асветніцкіх матэрыялаў па фінансавай граматнасці для дарослага насельніцтва, падрыхтоўцы педагагічных кадраў, арганізацыі школьных і студэнцкіх алімпіяд, сумесных мерапрыемстваў для экспертнай супольнасці.
Таксама бакі маюць намер дзяліцца інфармацыяй аб выкарыстанні і прасоўванні лічбавых тэхналогій і інфармацыйна-адукацыйных рэсурсаў у галіне павышэння фінансавай граматнасці, уключаючы лічбавую фінансавую граматнасць.
Акрамя таго, дакумент прадугледжвае абмен створанымі інфармацыйнымі матэрыяламі, камунікацыйнымі прадуктамі для розных мэтавых груп насельніцтва, вопытам правядзення інфармацыйна-асветніцкіх кампаній, выкарыстання розных каналаў інфармавання насельніцтва, у тым ліку сацыяльных медыя і іншых.