У Нацыянальным банку 14 снежня 2023 г. адбыўся фінал штогадовага конкурсу на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў.
Удзельнічаць у конкурсе мелі магчымасць прадстаўнікі ўсіх ВНУ краіны, а таксама арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі.
У фінале конкурсу аўтары 12 лепшых навуковых работ прадстаўлялі і абаранялі вынікі сваіх даследаванняў перад членамі экспертнага савета. Усяго ў 2023 годзе на конкурс было прадстаўлена 62 работы.
Пераможцам у намінацыі "Конкурсныя работы студэнтаў і магістрантаў" стаў студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сягоднік Канстанцін Дзянісавіч, які прадставіў работу "Ацэнка эфекта перносу абменнага курса на інфляцыю ў Рэспубліцы Беларусь".
Другое месца – у студэнткі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Раўнейка Маргарыты Аляксандраўны за работу па тэме «Сучасныя нейратэхналогіі на службе бізнэсу: сэнсарны маркетынг як эфектыўны драйвер паспяховай камерцыі».
Трэцяе месца прысуджана студэнту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Грэчку Уладзіславу Аляксандравічу за работу «Аналіз канцэпцый лічбавых валют цэнтральнага банка дзяржаў – членаў ЕАЭС. Перспектывы выкарыстання ў трансгранічных разліках у рамках саюза».
У намінацыі "Конкурсныя работы аспірантаў" пераможцам стала аспірантка Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Грузневіч Кацярына Сяргееўна з работай "Мадэль архітэктуры кіравання ўстойлівым развіццём Рэспублікі Беларусь на аснове інфраструктуры ESG".
Другое месца заняў аспірант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Чан Хуэй, які прадставіў работу «Лічбавая эканоміка як рухаючая сіла інавацый: аналіз супрацоўніцтва Кітая і Беларусі ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях"».
Трэцяе месца прысуджана аспірантцы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Дашук Эліне Уладзіміраўне за работу «Аптымізацыя банкаўскай аналітыкі: метадалогія падрыхтоўкі дадзеных для высакаякаснага матэматычнага мадэлявання».
Пераможцы і прызёры конкурсу ў кожнай намінацыі ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі ад Нацыянальнага банка: па 1 200 беларускіх рублёў – пераможцам у кожнай намінацыі; па 1000 і 800 беларускіх рублёў – прызёрам конкурсу, якія занялі другое і трэцяе месцы адпаведна. Акрамя таго, грашовымі прэміямі ў памеры 100 рублёў узнагароджаны фіналісты конкурсу, якія не занялі прызавыя месцы.
Конкурс на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы праводзіцца з 2014 года Нацыянальным банкам пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мэтамі правядзення конкурсу з'яўляюцца стымуляванне цікавасці маладых людзей да навукова-даследчай дзейнасці па эканамічных дысцыплінах і папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў і эканомікі.