Падведзены вынікі конкурсу відэаблогераў "Грошы маюць значэнне", які стаў адным з ключавых мерапрыемстваў Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі, што праводзіцца ў Беларусі з 18 па 24 сакавіка.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна было зняць відэаролік на тэму бяспекі асабістых фінансаў. У сваіх работах маладыя людзі з усіх рэгіёнаў Беларусі расказвалі аб тым, як усцерагчы сябе і блізкіх ад фінансавага махлярства, распазнаць кіберзлачынцаў, разважалі аб асновах і правілах бяспечных фінансавых паводзін. Усяго сёлета на конкурс паступіла каля 300 відэаролікаў на тэму "Абарані свае фінансы".

Конкурсныя работы выкананы ў самых розных фарматах – лаканічныя адукацыйныя ролікі, міні-фільмы і школьныя спектаклі з паўнацэнным сюжэтам, кліпы з вершамі і песнямі, анімацыйныя відэаролікі.

 

Па рашэнні журы конкурсу ў малодшай узроставай групе (ад 6 да 12 гадоў):

  • першае месца прысуджана рабоце Ганчарова Аліка (г. Віцебск);
  • другое месца заняў ролік Юрчука Эрнэста (г. Брэст);
  • трэцяе прызавое месца – ў работы Міхайлаўскага Аляксандра (г. Магілёў).

У сярэдняй узроставай групе (ад 13 да 15 гадоў):

  • першае месца прысуджана рабоце Ламан Алесі (аг. Шашкі, Мінская вобл.);
  • другое месца заняла работа Кашанскай Валерыі (аг. Цімонава, Магілёўская вобл.);
  • трэцяе месца – у роліка Змітровіч Эміліі (г. Мінск).

У старэйшай узроставай групе (ад 16 гадоў да 31 года):

  • першае месца заняла работа Жданава Марка (г. Слуцк, Мінская вобл.);
  • другое месца прысуджана рабоце Лапушынскага Івана (г. Паставы, Віцебская вобл.);
  • трэцяе месца – у работы Вашчанкі Ульяны (г. Салігорск, Мінская вобл.).

Пераможцы і прызёры атрымаюць грашовыя прызы: за 1-е месца – 1000 рублёў, за 2-е і 3-е месцы – 700 і 500 рублёў адпаведна.

Акрамя таго, журы конкурсу прыняло рашэнне ўзнагародзіць заахвочвальнымі грашовымі прызамі ў памеры 400 рублёў пяць наступных канкурсантаў:

  • Грынка Уладзіслава (аг. Каменка, Гомельская вобл.);
  • Краянкову Валерыю (г. Віцебск);
  • Грыба Уладзіслава (г. Навагрудак, Гродзенская вобл.);
  • Юркевіча Паўла і Дзянісава Аляксандра (г. Магілёў);
  • Ляшкову Ксенію (г. Мінск).

Ролікі-пераможцы можна паглядзець тут.

 

Для даведкі: Конкурс відэаблогераў "Грошы маюць значэнне" праходзіць у Беларусі з 2018 года і з'яўляецца адным са значных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці моладзі. Галоўная мэта конкурсу – прыцягненне ўвагі моладзі да тэмы фінансавай граматнасці і папулярызацыя базавых ведаў у галіне фінансаў. За ўвесь час правядзення на конкурс паступіла амаль 2,8 тысячы работ.