1 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках лекцыйна-адукацыйнага фестывалю "Урокі свету" - гарадскога свята, прысвечанага Дню ведаў, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла лекцыя па фінансавай граматнасці.

У тэматычнай секцыі "Эканоміка будучыні" саветнік аддзела фінансавай граматнасці Нацыянальнага банка Надзея Годзес расказала старэйшым школьнікам і студэнтам сталічных ВНУ аб рабоце па павышэнні фінансавай граматнасці ў Рэспубліцы Беларусь, праектах Нацыянальнага банка, азнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з вынікамі даследавання ацэнкі ўзроўню фінансавай граматнасці ў Рэспубліцы Беларусь, праведзенага ў 2024 годзе, а таксама адказала на пытанні, якія цікавяць слухачоў, у фармаце "адкрытага мікрафона".