У Рэспубліцы Беларусь завершана работа па стварэнні матрыц фінансавых кампетэнцый усіх узроставых груп насельніцтва.

ДУА «Акадэмія адукацыі» па замове Нацыянальнага банка распрацавала Матрыцу фінансавых кампетэнцый выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі, у якой вызначаны эталонны набор кампетэнцый па фінансавай граматнасці ў дзвюх узроставых групах: ад 4 да 5 гадоў і ад 5 да 7 гадоў. Падрыхтоўка Матрыцы стала завяршальным этапам фарміравання стандартаў фінансавых кампетэнцый розных узроставых груп.

Так, у мінулым годзе Нацыянальным інстытутам адукацыі Міністэрства адукацыі была падрыхтавана Матрыца фінансавых кампетэнцый навучэнцаў агульнай сярэдняй адукацыі для трох ступеней адукацыі (I–IV класы, V–IX класы, X-XI класы), у 2020 годзе Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі была распрацавана Карта фінансавых кампетэнцый дарослага насельніцтва.

Матрыцы фінансавых кампетэнцый дазволяць забяспечыць комплексны падыход пры ўкараненні элементаў фінансавай граматнасці ў стандарты сістэмы адукацыі, а таксама стануць асновай для правядзення аб'ектыўнай ацэнкі ўзроўню фінансавай граматнасці ўсіх узроставых груп насельніцтва. Таксама матрыцы могуць быць базай для ўдзельнікаў працэсу павышэння фінансавай граматнасці насельніцтва пры падрыхтоўцы імі навучальных мерапрыемстваў.