Амаль 27 тысяч школьнікаў узялі ўдзел у першым этапе рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці.

26 886 школьнікаў з 2 314 устаноў адукацыі праверылі свае фінансавыя веды падчас першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці, які прайшоў у Беларусі ў верасні 2024 года.

Сярэдні бал, які набралі ўдзельнікі алімпіяды пры рашэнні тэставых заданняў, склаў 61 з 100 магчымых. Максімальную колькасць балаў набраў 81 чалавек.

Алімпіяда па фінансавай граматнасці праводзіцца Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь штогод з 2014 года. За мінулыя гады свае веды ў ёй змаглі праверыць каля 187 тысяч навучэнцаў.

Другі і трэці рэгіянальныя этапы рэспубліканскай алімпіяды адбудуцца 18 кастрычніка і 15 лістапада 2024 года. Заключны этап алімпіяды пройдзе ў Мінску ў Нацыянальным банку 13 снежня 2024 года.